Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +14° Маладзечна
Вілейка +15° Вілейка
Смаргонь +15° Смаргонь
Ашмяны +15° Ашмяны
Валожын +15° Валожын
Мядзел +15° Мядзел
Астравец +15° Астравец
Культура
Вілейка, Смаргонь
17.05.2017 15:01 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Пабачыць рэтра-аўтамабілі Першай сусветнай вайны, пагуляць па музеі і парку сядзібы Агінскага. Што прапануюць музеі рэгіёна ў ноч музеяў

Фота economics.volgograd.ru.

18 мая – Сусветны дзень музеяў. У гэты дзень музеі ўсіх краін стараюцца правесці акцыю “Ноч музеяў”. Падчас яе можна паглядзець экспазіцыі, наведаць мерапрыемствы, арганізаваныя музеямі.

У Маладзечне Мінскі абласны краязнаўчы музей праводзіць мерапрыемства, прымеркаванае да 500-годдзя кнігадрукавання. Называецца яно “Кніга: ад мінулага ў будучыню”.

Прыйсці можна ў дзве гадзіны дня і ў шэсць вечара. У праграме прагляд фільма пра Францыска Скарыну, віктарына, знаёмства з экспазіцыямі музея.

Пра гэта нам паведаміла сакратар музея Юлія Цварбут.

Здзейсніць падарожжа ў часе ад Першай сусветнай вайны і да эпохі СССР

Фота fotobel.by.

Фота fotobel.by.

Музей Першай сусветнай вайны ў Заброддзі на Вілейшчыне запрашае з 11 дня і да сямі вечара здзейсніць невялікае падарожжа ў часе, пачынаючы ад Першай сусветнай вайны і заканчваючы эпохай СССР.

Будуць працаваць тры пляцоўкі:

1. Музей  Першай сусветнай вайны.

Там можна ўбачыць штык ад вінтоўкі, чаравікі загінулага салдата, нож, сподак з заручальным пярсцёнкам, палкавыя дакументы, абмундзіраванне, фатаграфіі палкавых святароў і салдат, калючы дрот, процівагаз, зубную шчотку, кубак з адбітым краем і шмат іншага.

За кожнай рэччу нечы рэальны лёс, чалавечыя пачуцці, жахі перажытай трагедыі.

2. Музей рэтра-тэхнікі.

Фота tourprom.ru.

Фота tourprom.ru.

На гэтай пляцоўцы размесцяцца рэтра-аўтамабілі Першай сусветнай вайны, РКК і нямецкага вермахта, таксама матацыклы, ровары і самалёт. А яшчэ выбраныя машыны: ЗІС 5, ГАЗ 67, “Віліс”, М1, “Вандэр”, “Опель-Кадэт”, “Опель-Блітз”, БMВ R 71. 

3. Музей быту стогадовай даўніны.

Фота Poshyk.info.

Фота Poshyk.info.

Адчуць самабытнасць культуры нашага народа і ўбачыць, як жылі сяляне даўней можна ў этнаграфічным музеі ў Заброддзі.

Цалкам укамплектаваная экспанатамі кухня: стол, прыборы, ручнікі, лапаты для печкі, гаршкі, занавескі, адзенне і іншыя прыстасаванні. Жылы пакой з мэбляй, у якім ёсць ложкі, саламяныя матрацы, дровы каля печкі, канапа, шафа, музычныя інструменты і фота.

Таксама вы можаце наведаць

  • Палісад памяці з імяннымі дрэвамі, пасаджанымі вядомымі людзьмі.
  • Лазарэтныя могілкі 29-й пяхотнай дывізіі, 20-га армейскага корпуса другой рускай арміі.
  • Месца гібелі казака Данііла Шаўчэнкі.
  • Пахаванне воінаў, дзе знаходзіўся перавязачны пункт 29-й пяхотнай арміі.
  • Памятную капліцу ў гонар 80-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны.
  • Шасціметровы крыж на пахаванні побач з ваенным лагерам “Камарышкі”.

Падрабязная інфармацыя па тэлефонах (8029) 3338446 альбо (8029) 6517444.

Інфармацыя паводле музея Першай сусветнай вайны “Заброддзе”.

Пазнаёміцца з музеям-сядзібай Агінскага

Фота fotobel.by.

Фота fotobel.by.

“Музей-сядзіба Міхала Клеафаса Агінскага” ў Залессі Смаргонскага раёна таксама далучылася да Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”.

18:00. Аглядная экскурсія па музеі і парку сядзібы.

19.00. Экскурсія па музеі з праглядам кінафільма “Рана ў сэрцы”.

20:00. Кінапрагляд оперы “Невядомы партрэт”.

З 18:00 да 21:00 уваход у музей БЯСПЛАТНЫ.

У вілейскім краязнаўчым музеі 18 мая зладзяць святочную праграму. У гэты дзень у выставачнай залы музея юбілей. Таму вырашылі зладзіць выставу карцін, падораных музею мастакамі ў розныя часы.

– Запросім мастакоў, зладзім цёплае сямейнае свята, – расказала дырэктар вілейскага музея Надзея Аўдзей.

Свята пачнуць у 16:00 у выставачнай зале імя Нікадзіма Сілівановіча.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце