Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +14° Маладзечна
Вілейка +14° Вілейка
Смаргонь +14° Смаргонь
Ашмяны +14° Ашмяны
Валожын +14° Валожын
Мядзел +13° Мядзел
Астравец +14° Астравец
Эканоміка
11.05.2017 16:38 ,AЎТАР(Ы): занятасці і сацыяльнай абароне Маладзечанскага райвыканкама Паводле ўпраўлення па працы

Работа для вузкіх спецыялістаў. Куды на Маладзечаншчыне прапануюць уладкавацца людзям, якія ведаюць азербайджанскую і персідскую мовы

Фота presencia.unah.edu.hn.

На 10 мая ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Маладзечанскага райвыканкама можа прапанаваць працу 161 спецыялісту.

Вакансій па сезоннай рабоце ў параўнанні з красавіком стала менш. На 17 красавіка было трэба 70 спецыялістаў, на 10 мая для сезоннай работы шукаюць 28 чалавек. Патрабуецца электрык, прыбіральшчык памяшканняў, слесар-сантэхнік, грузчык, дворнік, агент па забеспячэнні. Заробак ад 265 да 380 рублёў у залежнасці ад спецыяльнасці.

Нашу ўвагу прыцягнулі работы, дзе трэба веданне дастаткова рэдкіх моў.

Арганізацыя, якая знаходзіцца ў Хажове, шукае агента па закупках на пастаянную работу ў першую змену. У патрабаваннях значыцца веданне азербайджанскай мовы, досвед працы не менш за тры гады. Працаваць прапануюць у гандлёвым цэнтры “Ждановічы”.

Прадпрыемства ў Гранічах шукае начальніка па будаўніцтве. Патрабаваннем з’яўляецца веданне персідскай і англійскай моў.

Заробак спецыялістам абяцаюць у 600 рублёў.

Падрабязны спіс вакансій можна спампаваць тут.

Паводле ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Маладзечанскага райвыканкама.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце