Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +13° Маладзечна
Вілейка +13° Вілейка
Смаргонь +13° Смаргонь
Ашмяны +13° Ашмяны
Валожын +13° Валожын
Мядзел +13° Мядзел
Астравец +13° Астравец
Спорт
14.05.2017 15:27 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

Фаер-шоу ад фанатаў і рэкордная наведвальнасць матча. Футбольны сезон стартаваў у Маладзечне (Фота)

Фота Наталлі Тур.

13 мая адбыўся першы дамашні матч каманды "Маладзечна ДЮСШ 4". 

Урачыстасць моманту падкрэслівалі і дзяўчаты з хлебам-соллю, і маладзечанскія футбалісты, якія фарсілі ў новай форме. І дзеці, якіх за руку выводзілі перад пачаткам матча футбалісты. Як гаворыцца, было як у лепшых дамах Ландону і Парыжу, або так, як на чэмпіянатах вышэйшых дывізіёнаў. І прысутнасць на матчы намесніка начальніка Маладзечанскага аддзела адукацыі, спорту і турызму Мікалая Шрымфа, які прывітаў гульцоў і пажадаў ім спартыўнай удачы. 

Пачаўся матч з лёгкай шокавай тэрапіі ад суперніка.

Ужо на трэцяй хвіліне  госці з Рэчыцы змаглі адкрыць лік. 

Адквітацца ў маладзечанцаў атрымалася на 27 хвіліне. Гол забіў Ігар Талькоўскі. 

А ў другім тайме яшчэ адзін наш Ігар, цяпер Нарожнік, на 72 хвіліне, зрабіў лік матча канчатковым: 2:1.

Мяркую, што не перабольшу, калі скажу, што апошнія пяць хвілін матча каштавалі ўсяго матча. Столькі небяспечных момантаў, такая хуткасць!

Прынамсі, ці вялікая розніца, выйгралі маладзечанцы з лікам 2:1 ці выігралі б з лікам 4:1. Усе адно, перамога наша!

Пасляматчавы каментар галоўнага трэнера маладзечанцаў Сяргея Дараховіча быў багаты на шчырыя словы ў адрас сваіх гульцоў. 

- Усе малайцы! - коратка сказаў ён. І прызнаўся, што іграць самому лягчэй, чым трэніраваць.

Ну і прыгожы дэсерт прыгатавалі фанаты сваёй камандзе. Фаер-шоу, якое нават аблокі расфарбавала ў зялёна-белыя камандныя колеры, трэба было проста бачыць.

Наступны дамашні матч адбудзецца 27 мая. Чакаем у госці Гомель. 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце