Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +11° Маладзечна
Вілейка +11° Вілейка
Смаргонь +11° Смаргонь
Ашмяны +11° Ашмяны
Валожын +11° Валожын
Мядзел +11° Мядзел
Астравец +11° Астравец
Культура
23.05.2017 09:47 ,AЎТАР(Ы): Галіна СУДНІКОВІЧ

Маладзечанцы з конкурсу бытавога танца прывезлі тры дыпломы (Фота)

Маладзечна прадстаўлялі Воля Трубач і Дзяніс Краўчонак

Маладзечна прадстаўлялі Воля Трубач і Дзяніс Краўчонак. Фота Алены Плісавай.

21 мая ў Барысаве адбыўся абласны конкурс бытавога танца “Мінская кадрыля”. Маладзечна прадстаўлялі ўдзельнікі этнаграфічнага клуба “KOLA” Воля Трубач і Дзяніс Краўчонак.

Як прызнаюцца самі ўдзельнікі, для іх конкурс быў сапраўдным выпрабаваннем.

– Па-першае, сваёй чаргі для выступлення прыйшло чакаць дзве гадзіны, так шмат выступоўцаў было, – расказвае Воля Трубач. – Ужо ногі пачыналі трэсціся ад хвалявання. Па-другое, адчулі сябе па другі бок барыкадаў: падчас танцаў, майстар-класаў, якія арганізоўвае этнаграфічны клуб вучым аматараў танцаў, як трэба рухацца, як выконваць народны танец. А ў гэтым выпадку ў нейкай ступені самі былі ў ролі навучэнцаў.

Фота забяспечанае Воляй Трубач.

Фота забяспечанае Воляй Трубач.

Як прызнаўся Дзяніс Краўчонак, гэта яго першы вопыт удзелу ў падобных мерапрыемствах.

– Зразумела, што вельмі хваляваўся, перажываў за вынікі, – адзначае Дзяніс. – Але вельмі падтрымалі словы Волі: “Мы танцуем у першую чаргу не для публікі, а для сябе. Толькі так можна па-сапраўднаму перадаць свае пачуцці”.

Фота Алены Плісавай.

Фота Алены Плісавай.

Пара выканала чатыры танцы. Сярод якіх вальс, імправізаваныя лявоніха, полька, каханачка.

– Калі выконваеш першы танец, задумваешся над тым, як рухаешся, прыглядаешся да таго, як успрымае публіка, – дзеліцца Воля. – На апошнім танцы варта толькі прыслухацца да музыкі, і цела само рухаецца ў такт, танцуеш у сваё задавальненне.

Маладзечанцы адзначылі, што з камандай-саперніцай з Барысаўскага раёна яны вельмі адрозніваліся ў стылі выканання: у маладзечанцаў быў больш спакойны, няспешны тэмп, у барысаўчан – экспрэсіўны.

Воля Трубач і Дзяніс Краўчонак прызналіся, што не спадзяваліся на перамогу, бо выдалася няшмат рыхтавацца  да конкурсу – праводзілі танцы ў Маладзечне, Вілейцы, Лагойску, арганізоўвалі ноч танцаў на Валожыншчыне. Галоўнае было, прывезці каштоўны досвед ад калег, павучыцца іх майстэрству. Назіралі за іншымі выступоўцамі. Некаторыя танцы запісвалі на відэа.

На конкурсе Дзяніс Краўчонак і Воля Трубач атрымалі дыпломы першага месца за выдатнае выканальніцкае майстэрства і значны ўклад у захаванне традыцыйных народных танцаў.

Фота забяспечанае Воляй Трубач.

Фота забяспечанае Воляй Трубач.

Дыпломам узнагароджаны і этнаграфічны клуб “KOLA” за беражлівае стаўленне да мясцовых песенных традыцый, плённую працу па захаванні і развіцці нацыянальнай культуры і актыўны удзел у абласным фестывалі фальклорнага мастацтва “Фальклорная талака”.

Фота забяспечанае Воляй Трубач.

Фота забяспечанае Воляй Трубач.

Народныя фальклорна-этнаграфічыя ансамблі “Крынічанька” і “Маркаўчанка” з Маладзечаншчыны падчас абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Фальклорная талака” пацвердзілі статус заслужаных калектываў.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце