Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +13° Маладзечна
Вілейка +13° Вілейка
Смаргонь +13° Смаргонь
Ашмяны +13° Ашмяны
Валожын +13° Валожын
Мядзел +13° Мядзел
Астравец +13° Астравец
Здарэнні
18.05.2017 11:30 ,AЎТАР(Ы): Марына ГАНЧАРОВА, старшы інспектар групы прапаганды і навучання Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях

Паўзком у густым дыме пачаў выцягваць за нагу. Сусед выратаваў з пажару жыхара вёскі ў Маладзечанскім раёне (Фота)

Фота забяспечана Марынай Ганчаровай.

Каля 16 гадзін 17 мая ў доме ў вёсцы Лазавец адбыўся пажар.

Гаспадар дома, пенсіянер, на момант пажару знаходзіўся у доме. Гарэлі ложак, пасцельныя прыналежнасці і некаторыя прадметы мэблі.

Мужчына меў звычку курыць у доме.

Меркаваная прычына таго, што здарылася – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Гаспадар дома жывы дзякуючы своечасовым і разумным дзеянням суседа, які заўважыў, што з адкрытых фортачак дома ідзе дым. Падбегшы да дома, сусед зачыніў форткі, тым самым перакрыў доступ кіслароду да крыніцы гарэння.

Адкрыў дзверы і паўзком, так як у доме было моцнае задымленне, пачаў шукаць гаспадара дома.

Пошукі былі няпростымі: густы дым, высокая тэмпература і незнаёмая абстаноўка. На крыкі і імя мужчына не адгукаўся, толькі па хрыпах гаспадара сусед рухаўся ў патрэбным кірунку. Намацаўшы нагу пацярпелага, ён стаў выцягваць яго з палаючага дома. Мужчына дыхаў, але знаходзіўся ў несвядомым стане. У гэты час на суседнім агародзе была жанчына, якая і паведаміла ў службу выратавання аб пажары.

Ратавальнікі, ліквідавалі ўзгаранне, а работнікі хуткай медыцынскай дапамогі правялі рэанімацыйныя мерапрыемствы, пасля якіх ён прыйшоў у прытомнасць і быў шпіталізаваны з дыягназам атручванне ўгарным газам.

У выніку пажару ў жылым пакоі закураныя сцены і столь, выгарэла падлога, згарэў ложак, у суседнім пакоі часткова закураныя сцены. Дом прыдатны для далейшага пражывання.

Маладзечанскі гаррайаддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае, што курэнне ў ложку прыводзіць да пажараў і смерці.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце