Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +14° Маладзечна
Вілейка +15° Вілейка
Смаргонь +15° Смаргонь
Ашмяны +15° Ашмяны
Валожын +15° Валожын
Мядзел +15° Мядзел
Астравец +15° Астравец
Здарэнні
18.05.2017 15:54 ,AЎТАР(Ы): Галіна СУДНІКОВІЧ

Грамадзяніна Казахстана дэпартавалі з Беларусі на год, ён незаконна вярнуўся і пасяліўся на Маладзечаншчыне

Летась у чэрвені грамадзяніна Казахстана пазбавілі права на жыхарства ў Беларусі і забаранілі ўязджаць у краіну цягам года.

Прычынай сталі шматлікія адміністрацыйныя правапарушэнні, напрыклад, кіраванне машынай у нецвярозым стане, язда без дакументаў.

Дэпартавалі мужчыну праз аэрапорт. Аднак нягледзячы на забарону, мужчына вярнуўся ў Беларусь праз Расію. Стаў жыць у адной з вёсак Маладзечанскага раёна. У пачатку сакавіка яго затрымалі за тое, што знаходзіўся ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане. Калі пачалі правяраць, выявілася, што ён дэпартаваны з краіны і тэрмін дзеяння забароны не скончыўся.

Як адзначыў старшы следчы маладзечанскага Следчага камітэта Юры Багушэвіч, крымінальную справу ўзбудзілі па артыкуле “Знаходжанне ў Рэспубліцы Беларусь замежнага грамадзяніна або асобы без грамадзянства, дэпартаваных або высланых з Рэспублікі Беларусь, да заканчэння тэрміну забароны ўезду ў Рэспубліку Беларусь”. Мужчыну пагражае арышт альбо пазбаўленне свабоды на тэрмін да трох гадоў.

Цяпер мужчына заключаны пад варту. 3 мая справа перададзеная пракурору для далейшага накіравання ў суд.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце