Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
Здарэнні
22.05.2017 09:42 ,AЎТАР(Ы): Паводле сайта МНС

З пажару ў Маладзечне выратавалі пяць дзяцей і двух дарослых

На месцы здарэння. Фота mchs.gov.by

На месцы здарэння. Фота mchs.gov.by.

19 мая ў 17:48 у службу выратавання ад вахцёра паступіла паведамленне пра задымленне ў пакоі інтэрната ў Маладзечне на вуліцы Галіцкага.

Выратавальнікі заўважылі моцны дым з акна на другім паверсе чатырохпавярховага будынка інтэрната.

Работнікі МНС выратавалі 7 чалавек. Па аўталесвіцы з трэцяга паверха вывелі мужчыну, жанчыну і маленькую дзяўчынку, двух хлопчыкаў малодшага школьнага ўзросту, па трохкаленнай лесвіцы з другога паверха хлопчыка (таксама малодшага школьнага ўзросту) і маленькую дзяўчынку.

Астатнія змаглі выйсці самастойна да прыбыцця падраздзяленняў МНС.

Прычыну пажару высвятляюць. Магчымая вяерсія  парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

У пакоі, дзе адбыўся пажар, згарэла маёмасць, закураны столь і сцены агульнага калідора.

Да месца пажару выязджала 5 машын.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце