Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -3° Маладзечна
Вілейка -3° Вілейка
Смаргонь -3° Смаргонь
Ашмяны -2° Ашмяны
Валожын -2° Валожын
Мядзел -4° Мядзел
Астравец -3° Астравец
Здарэнні
Вілейка
26.05.2017 10:58 ,AЎТАР(Ы): Паводле сайта МНС

Ножку заціснула паміж рамай і педаллю: вілейскія эмнэснікі ратавалі чатырохгадовую дзяўчынку (Фота)

Ілюстрацыйнае фота veloman.by

Ілюстрацыйнае фота veloman.by.

Учора ўвечары выратавальнікаў выклікалі бацькі дзяўчынкі.

Яны патлумачылі, што неабходна дапамога, каб дастаць ножку дзяўчынкі, якую заціснула ў дзіцячым ровары.

Калі супрацоўнікі МНС прыехалі на месца здарэння ў вёску Рабунь, даведалася, што дзяўчынка была тут разам з бацькамі.

Яна каталася на ровары, ножка саскочыла і засела паміж рамай і педаллю. Самастойна бацькі дапамагчы дзіцяці не маглі.

З дапамогай аўтамабільных ключоў выратавальнікі разабралі частку педалі і дасталі нагу.

Стан дзяўчынкі здавальняючы, шпіталізацыя не спатрэбілася.

На месцы здарэння. Фота mchs.gov.by

На месцы здарэння. Фота mchs.gov.by

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце