Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +12° Маладзечна
Вілейка +12° Вілейка
Смаргонь +12° Смаргонь
Ашмяны +12° Ашмяны
Валожын +12° Валожын
Мядзел +12° Мядзел
Астравец +12° Астравец
Спорт
4
27.05.2017 17:04 ,AЎТАР(Ы): Віталь КАЧАТКОЎ

Для тых, хто хоча стаць разумнейшым. Як навучыцца рашаць задачы па шахматах (Задача №4)

Фота Tuba Pro.

У першым выпуску "Шахматаў з Віталём Качатковым" мы распавялі, чаму гульні ў шахматы абавязкова навучаць бацькі, якія жадаюць дзецям стаць паспяховымі.

Але што рабіць, калі жаданне гуляць у шахматы, рашаць задачы ёсць, а вось умення няма? Сёння вас навучыць азам майстар спорту міжнароднага класа па шахматах, музыкант, спявак, бізнесмен і бацька траіх дзяцей з Маладзечна Віталь Качаткоў.

Поле і фігуры: як што называць

Пачнем з шахматнай натацыі. Яна не такая складаная, як можа падацца на першы погляд. Прынцып запісу нагадвае гульню “марскі бой”. Кожная клетка шахматнай дошкі мае сваю назву. І калі з лічбамі ўсё зразумела, то вывучыць восем літар таксама не складана. У транскрыпцыі літары гучаць так:

  • А – а,
  • В – бэ,
  • С – цэ,
  • D – дэ,
  • Е – е,
  • F – эф,
  • G – жэ,
  • H – аш.

Для абазначэння пазіцыі называюць спярша літару, а пасля лічбу: а1,
B2, с3 (цэ тры), h4 (аш чатыры).

Фігур в шахматах шэсць, у шахматнай натацыі пішацца першая літара з назвы фігуры. К – конь, Л – ладзя, С – слон, Ф – ферзь, Кр – кароль.

На пешку літара “п” не пішацца, таму што палічылі, што пешка літары не заслугоўвае.  Пішуць проста поле, куды яна павінна пайсці.

Аналізуем задачу №4

Разбяром задачу з кнігі “Мат у адзін ход”. Разгледзім ўсе магчымыя хады ў гэтай партыі. Прааналізуем і паставім мат.

Гэтая пазіцыя – адна з самых папулярных на пачатковым узроўні, так званы “дзіцячы мат”.

Узнікнуць магла пры наступным парадку хадоў. Расстаўце шахматы ў зыходнае становішча і выконвайце шахматную натацыю. Не бойцеся, мы падкажам.

1. Е4: белыя ходзяць “каралеўскай пешкай на два полі наперад” – з поля е2 на поле е4. Звычайна пешкі ходзяць на адно поле наперад, але сваім першым ходам любая пешка можа пайсці як на адно поле наперад, так і на два. Гэта значыць, што пешка магла пайсці і е2 – е3.

Е5: чорныя ходзяць таксама пешкай ад караля на два хады. Бяруць пешку е7 і перасоўваюць яе на е5.

2. Сс4: белы слон з поля f1 перасоўваецца па дыяганалі на поле с4 (цэ чатыры).

Сс5: чорны слон з поля f8 перасоўваецца па дыяганалі на поле с5. Чорныя адлюстравалі два хады белых. Пакуль гэта магчыма.

3. Фh5: белы ферзь з поля d1 пайшоў па дыяганалі на поле h5.

Кf6: чорны конь з поля g8 скокнуў на поле f6. Звярніце ўвагу – толькі коні ў шахматах могуць пераскокваць іншыя фігуры, і свае, і чужыя. На тое яны і коні!

І ваў! Перад вамі пазіцыя задачы №4 з кнігі “Мат у адзін ход”. Вы гэта зрабілі! Вы правялі запіс шахматнай партыі самі. Вы дакрануліся да гэтай элітарнай і наймудрэйшай гульні больш сур’ёзна.

А цяпер яшчэ раз паглядзім на задачу. Я пералічу ўсе магчымыя хады белых, а вы выбераце правільны ход і дашляце адказ у рэдакцыю.

Магчымыя хады

У гэтай пазіцыі ёсць магчымыя хады пешкамі: A3, a4, b3, b4, c3, d3, d4, f3, f4, g3, g4, h3, h4.

З фігурамі: Ka3, Kc3 (конь можа пераскокваць фігуры), Kрd1, Kpe2, Kpf1, Kf3, Kh3, Ke2. Цяпер пройдземся па ўжо “развітых фігурах”: Cc4 – можа пайсці: Сb3, Cd5, Ce6, Cd3, Ce2, Cf1. Акрамя таго, слон можа збіць пешку f7. Гэта запісваецца так: C:f7.

У белых засталася яшчэ адна фігура, якую мы не прайшлі. Гэта ферзь. У гэтай пазіцыі белы ферзь з поля H5 можа пайсці па гарызанталях і вертыкалях: Фg5, Фf5, Фh6, Фh4, Фh3. Па дыяганалях: Фg6, Фg4, Фf3, Фe2, Фd1. Ферзь можа і біць: Ф:h7, Ф:f7, Ф:e5.

Недзе ў гэтым масіве хадоў хаваецца рашэнне задачы.

Задача №4 з кнігі Віталя Качаткова “Мат у адзін ход”. Калі вы дашляце адказ на задачу да 31 мая на адрас [email protected], то паўдзельнічаеце ў розыгрышы кнігі “Мат у адзін ход”.

Чытаць Выпуск №1 "Шахматаў з Віталём Качатковым": Хочаце, каб ваша дзіця вучылася ў Гарвардзе? Вучыце яго шахматам (Задача №1). Правільны адказ на задачу – Ф:f7#.

Абмеркаваць
Каментар (4) / Дадаць каментар
30.05.2017 10:33
Fisher / Нет здесь мата. Забыли какую-то фигуру поставить.
30.05.2017 16:21
РГ / Паважаны Fisher, дзякуй, выправілі! Шахматыста не правядзеш)
2.06.2017 14:55
амаліа / а назад пешки зходят? и остальные фигуры?
4.06.2017 13:12
Fisher / Назад, кроме пешек, ходят и бьют все фигуры.
Дадаць каментар
Новае на сайце