Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
Відэа
7.06.2017 15:26 ,AЎТАР(Ы): УУС Мінаблвыканкама

Міліцыя выклала відэа аварыі з машыны жанчыны, што размаўляла за рулём і перакулілася пад Вілейкай (Відэа)

Скрыншот з відэа

Скрыншот з відэа. Фота uvd-mo.gov.by.

Аварыя адбылася раніцай 3 чэрвеня паблізу вёскі Касцяневічы Вілейскага раёна. "Рэно Твінга" занесла, а затым выкінула ў кювет.

– За рулём іншамаркі знаходзілася 46-гадовая жыхарка Мінска, якая рухалася ў напрамку Мядзела. У нейкі момант яна адцягнула ўвагу ад дарогі, не справілася з кіраваннем, з'ехала ў кювет і перакулілася, – распавялі ў ДАІ Вілейскага РАУС.

У выніку ДТЗ жанчына зламала плячо, а пасажыр, муж пацярпелай, атрымаў мноства удараў і страсенне галаўнога мозгу.

Цяпер па факце здарэння праводзіцца праверка. Вядома, што падчас руху муж і жонка былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, а прычынай аварыі сталі няўважлівасць кіроўцы.

Сёння міліцыя выклала відэазапіс аварыі.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце