Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна Маладзечна
Вілейка +1° Вілейка
Смаргонь +1° Смаргонь
Ашмяны +1° Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел +1° Мядзел
Астравец +1° Астравец
Культура
1
4.06.2017 00:25 ,AЎТАР(Ы): Галіна СУДНІКОВІЧ

“Лепш знаёміць людзей з творчасцю на сметніцы, чым увогуле ніяк”. Маладзечанскі мастак Bazinato пра адкрыццё выставы на сметніцы (Фота)

Фота Наталлі Тур.

Сёння, 3 чэрвеня, а сёмай гадзіне вечара на сметніцы ў двары дома па вуліцы Янкі Купалы, 110 адкрылася галерэя. 

У ёй прадстаўлены работы дзесяці сучасных беларускіх мастакоў. Сярод якіх Андрэй Анро, Сяргей Шабохін, Жанна Гладко, Даша Заічанка, Міхаіл Гулін, Аляксей Лунёў, Воля Сасноўская, Алеся Галото, Bazinato,  Юра Шуст.

Фота Наталлі Тур.

Фота Наталлі Тур.

Адна з мэтаў адкрыцця галерэі – наблізіць людзей да сучаснага мастацтва.

– Усё наша жыццё напоўнена бытавымі праблемамі, – тлумачыць арганізатар праекта маладзечанец Bazinato. – І вельмі часта чалавеку проста не хапае часу, каб датыкнуцца да мастацтва, на гэта патрэбны час і спецыяльныя ўмовы. Галерэя на сметніцы –праект, які дае магчымасць людзям пазнаёміцца з сучасным мастацтвам у паўсядзённым жыцці. Чалавек выкідае смецце штодзень, каб вызваліць сябе ад непатрэбных рэчаў, мінулага. Выкінуўшы смецце, у яго застаецца пустата, якую можа запоўніць творчасць, работы, прадстаўленыя на сметніцы.

Фота Наталлі Тур.

Фота Наталлі Тур.

Творца не адмаўляе таго факта, што задуму галерэі зразумее далёка не кожны чалавек. Пакуль ішла падрыхтоўка да адкрыцця, размешваліся карціны, мужчына падышоў са смеццем і з непаразуменнем глядзеў на тое, што адбываецца, нягучна пытаўся ці то ў сябе, ці ў людзей, якія мітусіліся каля сметніцы, што адбываецца; некалькі хвілін з разгубленасцю пераклаў пакет са смеццем з адной рукі ў другую. Але выкінуць усё ж такі рашыўся.

– Прыходзіла са смеццем і маладая дзяўчына, – расказвае мастак. – Выкінула і хуценька пабегла, сказала, што не разумее такога мастацтва. А вось жанчына, наадворот, з цікавасцю паглядзела на работы, якія ўжо віселі, сказала, што ў некаторых ёсць падабенства з Малевічам.

Падчас адкрыцця галерэі былі аналагічныя сітуацыі, калі людзі са смеццем з непаразуменнем глядзелі на тое, што адбываецца, нават у некаторай ступені саромеліся выкінуць тое, з чым прыйшлі.

– Сёння шмат камер, а таму людзі могуць адчуваць сябе ніякавата, – тлумачыць Bazinato. – Важна, каб быў эфект нечаканасці – чалавек выкінуў смецце і застаўся сам на сам з карцінамі, паглядзеў на іх, ацаніў, падумаў.

Галерэя можа падштурхнуць людзей адзін да аднаго

Фота Наталлі Тур.

Фота Наталлі Тур.

Фота Наталлі Тур.

Фота Наталлі Тур.

Галерэю мастак вырашыў адкрыць менавіта ў раёне Парашкоў, бо жыве тут, а значыць можа ўзяць адказнасць за тое, што тут адбываецца.

– Тут шмат маіх знаёмых, сяброў, проста людзей, з якімі штодзень кантактую, –  расказвае творца. – І адна з задум, каб людзі, якія жывуць побач, пазнаёміліся, сталі бліжэй адзін да аднаго, сталі кантактаваць, знайшлі агульныя тэмы і паразуменне. А галерэя можа стаць штуршком да гэтага.

Дарэчы, гэту задачу мастак выканаў ужо падчас адкрыцця. Многія, даведаўшыся, што мужчына жыве ў гэтым раёне, пыталіся, дзе канкрэтна, самі расказвалі, дзе жывуць.

Мастак спадзяецца, што маладзечанскія мастакі пазітыўна аднясуцца да таго, што ў горадзе адкрылася выстава на сметніцы.

– Многія мастакі малююць і захоўваюць свае работы ў стале, а значыць гледачы проста не маюць магчымасць датыкнуцца да іх творчасці, – разважае мастак. –  Лепш знаёміць людзей з творчасцю на сметніцы, чым увогуле ніяк. У любога мастацтва павінна быць сваё месца, храм. Мастацтва – самая смачная ежа для мозгу. Таму важна даваць людзям сілкавацца ёй і заахвочваць саміх ствараць.

“Усё ў жыцці – смецце”

Фота Наталлі Тур.

Фота Наталлі Тур.

Фота Наталлі Тур.

Фота Наталлі Тур.

Фота Наталлі Тур.

Фота Наталлі Тур.

Мастак гатовы да таго, што раніцай прыйдзе, а работы з галерэі – пашкоджаныя.

– Гэта выдатна! У гэтым выпадку лепш выказацца метафарычна – усё ў жыцці – смецце, – адзначае мастак. – Усё залежыць ад таго, як да гэтай сітуацыі адносіцца. Мы многае дакументуем у жыцці на фота, відэа і работы ў галерэі таксама не выключэнне, а значыць і яны застануцца жывыя ў памяці людзей, якія прыдуць на выставу, на фотаздымках і відэа, якія зробяць. Але спадзяюся, што работы будуць вісець некаторы час, бо ў людзей проста не паднімецца рука, каб паламаць, пашкодзіць іх. Калі ж не, то я жыву побач, гэта мая, родная сметніца, у якую прыходжу штодзень. Буду старацца прывесці карціны ў парадак.

У карцінах – жыццё пад іншым вуглом

Фота Наталлі Тур.

Фота Наталлі Тур.

У галерэі паказаныя з’явы, з якімі сутыкаўся любы чалавек, але яны прадстаўленыя пад іншым вуглом.

Напрыклад, у інсталяцыі Сяргея Шабохіна – разетка буйным планам. А за інсталяцыяй гісторыя рэальнага чалавека – невідушчага маладзечанца Аляксандра Жыдовіча, які працуе на заводзе “Энва” больш чым 18 гадоў, займаецца тым, што робіць разеткі  і іншыя электрычныя вырабы. Штодзень мужчына прыходзіць дамоў і запальвае святло, так ён гаворыць людзям: “Глядзіце, тут жыве чалавек”.

Гледачы пра галерэю

Фота Наталлі Тур.

Фота Наталлі Тур.

Фота Наталлі Тур.

Фота Наталлі Тур.

Фота Наталлі Тур.

Фота Наталлі Тур.

Фота Наталлі Тур.

Фота Наталлі Тур.

Фота Наталлі Тур.

Фота Наталлі Тур.

Фота Наталлі Тур.

Фота Наталлі Тур.

Фота Наталлі Тур.

Фота Наталлі Тур.

Фота Наталлі Тур.

Фота Наталлі Тур.

Фота Наталлі Тур.

Фота Наталлі Тур.

Фота Наталлі Тур.

Фота Наталлі Тур.

Фота Наталлі Тур.

Фота Наталлі Тур.

Гледачы былі ўражаныя выставай, многія прызнаваліся, што работы настолькі прывабныя, што хацелася б мець іх у сваёй кватэры.

Аднак меркаванні пра далейшы лёс галерэі раздзяліліся. Некаторыя былі ўпэўненыя, што галерэя будзе спрыяць, каб людзі былі больш акуратныя, і ў іх не паднімецца рука знішчыць такую прыгажосць.

Іншыя сумняваліся, што выстава доўга не пратрымаецца, бо культура ў людзей не зусім высокая.

Прыемным бонусам падчас адкрыцця галерэі было выступленне музыкантаў Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра.

Фота Наталлі Тур.

Фота Наталлі Тур.

Даведка "РГ". Галерэя адкрыта з дапамогай шоу "Горад". 

Шоу "Горад" – гэта праект, мэта якога паказаць важнасць кожнага жыхара горада, не саромеючыся, расказаць усёй краіне, што ў Беларусі ёсць праблемы і ёсць людзі, якія хочуць паўдзельнічаць у іх вырашэнні; паказаць, што можна давяраць адзін аднаму, а не думаць толькі пра сябе, раскрыць патэнцыял горада і расказаць, як гарадская прастора дапамагае праявіць асабістыя якасці.

У межах шоу “Горад” свой праект па стварэнні скейт-парка ў Вілейцы рэалізоўвала віляйчанка Вольга Шляпо.

Абмеркаваць
Каментар (1) / Дадаць каментар
5.06.2017 10:02
Захопленая / А зрабіце яшчэ выставу-продаж гэтых карцін! Здзіраць я, канешне, пасаромелася, а вось купіць у мастака палічыла б за гонар. Калі ласка!!!
Дадаць каментар
Новае на сайце