Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +22° Маладзечна
Вілейка +21° Вілейка
Смаргонь +22° Смаргонь
Ашмяны +22° Ашмяны
Валожын +23° Валожын
Мядзел +21° Мядзел
Астравец +22° Астравец
Культура
1
4.06.2017 01:16 ,AЎТАР(Ы): Галіна СУДНІКОВІЧ

“Не месца такой прыгажосці на сметніцы”. Ад выставы на сметніцы ў Маладзечне засталіся толькі шыльды і некалькі карцін (Фота)

Фота зробленае на тэлефон.

Галерэя на сметніцы ў Маладзечне доўга не пратрымалася – а палове дзясятай вечара пачалі выносіць першыя карціны. 

Карэспандэнткі “Рэгіянальнай газеты” Галіна Судніковіч і Зоя Хруцкая сядзелі ў машыне непадалёк ад сметніцы, дзе праходзіла выстава, каб паназіраць за тым, што будзе з выставай, калі людзі пачнуць разыходзіцца.

Вынік не прымусіў сябе доўга чакаць: а палове дзясятай мы ўжо ўбачылі першых людзей з карцінамі. Пад’ехаўшы да аднаго з аматараў мастацтва, спыталіся, дзе ўзяў карціну. Сказаў, каля сметніцы. Як расказаў хлопец, карціны ўжо не віселі, а стаялі каля сметніцы. Аднак прапанаваў нам узяць, калі яна наша.

– Не месца такой прыгажосці на сметніцы, – патлумачыла нам кампанія людзей з карцінай. – Няхай лепш дома захоўваецца.

А палове дванаццатай заставалася толькі пяць карцін. Таблічкі былі ў поўным складзе. Адну з карцін, відаць, хацелі адарваць жыўцом – не паддалася, аднак адарвалася ад рамкі. Яе не ўзялі.

Фота зробленае на тэлефон.

Фота зробленае на тэлефон.

Тут была карціна Міхаіла Гуліна.

Тут была карціна Міхаіла Гуліна.

Тут была карціна Сяргея Шабохіна.

Тут была карціна Сяргея Шабохіна.

Абмеркаваць
Каментар (1) / Дадаць каментар
4.06.2017 13:09
Вiталь / В этом наше всё. Спиз...ть, и в норку.
Дадаць каментар
Новае на сайце