Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
Здарэнні
Вілейка
5.06.2017 09:36 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

На Вілейшчыне ў аварыі пацярпелі двое

Фота vk.com.

Здарылася гэта 3 чэрвеня. Бліжэй да поўдня 46-гадовая жыхарка Мінска ехала на аўтамабілі “Рэно Твінга” па дарозе Мінск-Калачы-Мядзел у бок Мядзела.

На 90-м кіламетры дарогі, у Вілейскім раёне, жанчына не справілася з кіраваннем. Машына з'ехала на правую па ходзе руху абочыну і далей у кювет, дзе перакулілася, паведамляе ДАІ Мінскай вобласці.

Кіроўца атрымала траўмы. Траўмаваны і 53-гадовы пасажыр. Апошні шпіталізаваны ў Вілейскую ЦРБ. Абодва былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.

Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці заклікае кіроўцаў быць уважлівымі за рулём, не адцягвацца падчас кіравання аўтамабілем, захоўваць хуткасныя рэжымы і абавязкова прышпільвацца рамянямі бяспекі.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце