Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +22° Маладзечна
Вілейка +21° Вілейка
Смаргонь +22° Смаргонь
Ашмяны +22° Ашмяны
Валожын +23° Валожын
Мядзел +21° Мядзел
Астравец +22° Астравец
Грамадства
1 Мядзел
2.06.2017 13:28 ,AЎТАР(Ы): Ганна ШАКЕЛЬ

Маладзечанец Вікенцій Сірота: “Адлічваю дні і гады менавіта ад пілігрымкі ў Будслаў”. Пачаўся праект “Маладзечна-Будслаў у тварах (відэа)

Фота vk.com.

Штогод напрыканцы чэрвеня з Маладзечна выходзіць пілігрымка ў Будслаў. Па дарозе да яе далучаецца шмат людзей з населеных пунктаў, праз якія яна праходзіць, і да Маці Божай Будслаўскай з маладзечанскай пілігрымкай даходзіць ужо каля чатырохсот чалавек, што робіць яе ці не самай вялікай у Беларусі.

Хоць за чатыры дні шляху пілігрымы насамрэч становяцца адным арганізмам, масавасць стварае ўражанне, што гэта проста шмат карычневых чалавечкаў. Карычневых, бо ўжо некалькі год маладзечанская пілігрымка ўваходзіць у Будслаў у адмысловых карычневых майках – колеру адзення ордэна капуцынаў, што ўжо каля дзесяці год займаюцца арганізацыяй пілігрымкі.

Але хто гэтыя людзі? Што адчуваюць звёны адной з найвялікшых пілігрымак Беларусі? Вы даведаецеся з праекта "Маладзечна-Будслаў у тварах".

Сёння знаёмімся з адным з самых сталых і з доследам пілігрымаў з Маладзечна – настаўнікам матэматыкі ў гімназіі №7 Маладзечна, былым дырэктарам сярэдняй школы №9 Вікенціем Сіротам.

Калі ў вас ёсць досвед удзелу ў пілігрымцы Маладзечна-Будслаў і ўражанні, якімі б вы хацелі падзяліцца, мы будзем рады бачыць вас наступным героем праекта.

Абмеркаваць
Каментар (1) / Дадаць каментар
5.06.2017 10:53
Веда / Гэта мой настаўнік матэматыкі. Быў самым строгім, але мне падабаўся. Шкада, што толькі год ці два вучыў мяне. Разумны настаўнік - гэта, на жаль, рэдкая з'ява.
Дадаць каментар
Новае на сайце