Амерыканска-беларускі канцэрт

Маладзечна, Aўтар: Святлана ЦІШКО, 29.10.2009. 10:31

Друкаваць Камэнтары (0) Пераслаць на э-адрас

Навучэнцы музвучылішча саксафаністы Андрэй Курэц і Мікалай Гуркін і выпускнік гэтай навучальнай установы піяніст Павел Радына ігралі перад канцэртам і ў перапынку.

Разам з кампазітарам і спеваком з ЗША Дэнам Кастэлам на сцэне Мінскага абласнога драматычнага тэатра 26 кастрычніка выступаў мясцовы саксафаніст.

Прычым іх сумеснае выступленне не было запланаваным: навучэнец Маладзечанскага музычнага вучылішча Мікалай Гуркін проста не ўтрымаўся і далучыўся з імправізацыяй.

У фае тэатра слухачоў сустракала трыо - навучэнцы музвучылішча саксафаністы Мікалай Гуркін і Андрэй Курэц і выпускнік гэтай навучальнай установы піяніст Павел Радына. Яны ігралі і ў перапынку.

Спецыяльна запрошаным госцем канцэрта “Дзівосныя песні пра жыццё з самага сэрца Нью-Ёрка” быў беларускі бард Зміцер Бартосік, які выступаў першым: праспяваў песні Уладзіміра Высоцкага, Булата Акуджавы і іншых у перакладзе Рыгора Барадуліна.

Дэн Кастэла (на здымку) мае і тэатральную адукацыю, таму падчас яго канцэрта не толькі гучалі песні пад акампанемент піяніна і гітары, але і знайшлося месца для пантамімы. Амерыканскі выканаўца ўвогуле вельмі нязмушана і свабодна трымаўся на сцэне, актыўна камунікаваў са слухачамі. Сярод слухачоў было шмат моладзі, якая добра разумела англійскую мову, таму пераклад не спатрэбіўся.

Некалькі песень разам з амерыканскім спеваком выканаў удзельнік аднаго з беларускіх хіп-хоп гуртоў Андрэй Цяпін. Менавіта падчас іх сумеснага выступлення з саксафоннай імправізацыяй далучыўся Мікалай Гуркін (на здымку - справа).

Дэн Кастэла ўжо выступіў у Мінску, Баранавічах, Віцебску, іншых гарадах Беларусі. У нашай краіне - упершыню. Зацікавіўся ёю пасля таго, як у сваім генеалагічным дрэве сярод ірландцаў і ўкраінцаў знайшоў беларусаў.

Аўтографы - усім!

Святлана ЦІШКО.

Фота Валерыя Трацяка.

 

Агульнае фота "на памяць".

Спампаваць: IMG_0059.jpg (747kb)

Паслаць камэнтар

Captcha
Яшчэ з гэтай рубрыкі

Першы год з новым правапісам
А што, толькі ў Вілейцы новы правапіс уводзяць?

Акно падзей - Вілейка, 28.08.2010.9

Гісторыю Вілейкі знімуць на плёнку
Имею ввиду ваш комментарий, разумеется.

Культура - Вілейка, 13.08.2010.12

“Дажынкі” і новы духоўны цэнтр Маладзечна
А што з касцёлам зрабілася (на малюнку з кінатэатрам)?

Грамадства - Маладзечна, 1.09.2010.2

Дзяржава не пазбавіцца свецкасці
На мой малазначны погляд, гэты факультатыў - крок назад, у сярэднявечча. Для таго, каб павысіць...

Грамадства - Маладзечна, 30.08.2010.6

Загінуў вадзіцель малакавоза
Опять смерть молодого человека, у каторого все могло быть еще впереди. Одного парня уже не вернуть, а...

Вакол здарэння - Валожын, 30.08.2010.2

Галасаванне

Што варта нарыхтоўваць на зіму?

Бульбу. Бульба - галоўнае для беларуса
Варэнні і кампоты
Агуркі ў слоіках
Дровы
А я кажу - бульбу!
Вынікі|Усе галасаванні

АРХІЎ

Kурсы валют

EUR 3853.47

USD 3015

RUB 98.25