Стаў мастаком, бо не ўзялі мараком

МАЛАДЗЕЧНА, Aўтар: Надзея СТАНКЕВІЧ, 30.10.2009. 13:03

Друкаваць Камэнтары (0) Пераслаць на э-адрас

Персанальная выстава беларускага мастака Паўла Дзімітрыядзі адкрылася 28 кастрычніка ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча. Працаваць яна будзе да 5 снежня.

Даведка “РГ”. Павел Дзімітрыядзі нарадзіўся ў Краснаярску 29 кастрычніка 1961 года. У 1977 годзе закончыў Вішоўскую сярэднюю школу і паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава. Пасля службы ў арміі вучыўся ў Маскоўскім вышэйшым мастацка-прамысловым вучылішчы. Цяпер Павел Дзімітрыядзі жыве ў Магілёве і працуе выкладчыкам ў мастацкай школе.

Павел Іванавіч па нацыянальнасці грэк. Яго выстава прысвечаная дням грэцкай культуры, якія адкрыліся ў сераду, 28 кастрычніка, у Маладзечне.

У выставачнай зале прадстаўленая 21 праца мастака. Большасць карцін - пейзажы. Прыроду Павел Дзімітрыядзі піша пераважна, калі выязджае на пленэры па Магілёўскай вобласці і ў Расію. У апошні час, як кажа, выкарыстоўвае акрыл, а потым па тэхналогіі дапрацоўвае сваю працу алеем.

- Тэматычныя карціны пісаць вельмі складана, - гаворыць мастак, - а вось з пейзажам атрымліваецца прасцей. Эцюды ствараюцца на адным дыханні, і тут можна праявіць волю. Калі ты зліваешся з прыродай, ты адпачываеш.

Аўтапартрэт.

Акрамя пейзажаў, на выставе можна ўбачыць партрэт сталага мужчыны. Павел Дзімітрыядзі лічыць сябе чалавекам з неспакойнай натурай, якому хочацца паспрабаваць усё. Таму ён праяўляе сваю творчасць ў розных накірунках.

- Калі пішаш партрэт, - расказвае мастак, - тут галоўнае перадаць духоўны свет чалавека: не толькі яго знешнія рысы характару, але і ўнутраныя пачуцці.

Ёсць у выставачнай зале аўтапартрэт самога творцы, работы з філасофскай тэматыкай. Адна з іх  - “Ікар”.

- Гэты вобраз я ўзяў з міфалагічных легендаў грэчаскага народа, - расказвае Павел Іванавіч. - Ікар шмат гадоў таму змог узляцець пад нябёсы, але потым ён упаў у “мора жыцейскае”. Гэта праца выражае шмат момантаў з жыцця людзей. Тут ёсць дасягненні народа і яго страты, радасць людская і горыч… “Ікар” - сімвалічная карціна, яна паказвае змаганне народа за волю і незалежнасць.

Маляванне Павел Дзімітрыядзі палюбіў яшчэ з дзяцінства. Тады ён вельмі часта ў сваіх першых работах паказваў мора. Хлопец нават марыў стаць мараком.

- Здарылася так, - расказвае мастак, - што я захварэў на Боткіна. А на мора пасля гэтага не бяруць, вось я для сябе і вырашыў: раз не стану мараком, то буду мастаком.
Цяпер Павел Дзімітрыядзі стварае розныя каваныя рашоткі, займаецца станковым і манументальным жывапісам. Шмат ён піша ікон. Але, як кажа, для такой працы ў яго няма спецыяльнай адукацыі, таму шмат чаго прыходзіцца вывучаць самому.

Мастацтва - гэта яго пастаянная праца. І тут, па словах творцы, натхненне яму б не зашкодзіла.
- На жаль, кожны дзень яно не прыходзіць, - дзеліцца Павел Іванавіч. - Акрыленыя моманты, бывае, з'яўляюцца падчас працы, на розных выставах. Было і такое, што я выкарыстоўваў метады Сальвадора Далі. Я садзіўся ў крэсла, пад ногі ставіў тазік, а ў рукі браў лыжку. Прачнуўшыся, запаміналіся некаторыя сімвалічныя моманты ад убачанага сну. У выніку такога метаду ў мяне з'явілася карціна “Ікар”.

Па словах Паўла Дзімітрыядзі, за час сваёй дзейнасці ён стварыў тысячы прац. Яго карціны знаходзяцца ў Германіі, Францыі, Грэцыі, Англіі, Фінляндыі, Польшчы, Балгарыі, Іспаніі, Ізраілі, Канадзе, ЗША, у краінах СНД.

Павел лічыць, што мастаку падчас стварэння сваіх прац не трэба шукаць і выдумваць нейкі почырк, не падобны да работ іншых творцаў. “Твар карціны маюць заўсёды, - кажа ён, - але мастаку  гэты твар неабходна выпрацаваць”.

Надзея СТАНКЕВІЧ.

Фота з выставы Надзеі Станкевіч.

Паслаць камэнтар

Captcha
Яшчэ з гэтай рубрыкі

Першы год з новым правапісам
А што, толькі ў Вілейцы новы правапіс уводзяць?

Акно падзей - Вілейка, 28.08.2010.9

Гісторыю Вілейкі знімуць на плёнку
Имею ввиду ваш комментарий, разумеется.

Культура - Вілейка, 13.08.2010.12

“Дажынкі” і новы духоўны цэнтр Маладзечна
А што з касцёлам зрабілася (на малюнку з кінатэатрам)?

Грамадства - Маладзечна, 1.09.2010.2

Дзяржава не пазбавіцца свецкасці
На мой малазначны погляд, гэты факультатыў - крок назад, у сярэднявечча. Для таго, каб павысіць...

Грамадства - Маладзечна, 30.08.2010.6

Загінуў вадзіцель малакавоза
Опять смерть молодого человека, у каторого все могло быть еще впереди. Одного парня уже не вернуть, а...

Вакол здарэння - Валожын, 30.08.2010.2

Галасаванне

Што варта нарыхтоўваць на зіму?

Бульбу. Бульба - галоўнае для беларуса
Варэнні і кампоты
Агуркі ў слоіках
Дровы
А я кажу - бульбу!
Вынікі|Усе галасаванні

АРХІЎ

Kурсы валют

EUR 3853.47

USD 3015

RUB 98.25