Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +12° Маладзечна
Вілейка +12° Вілейка
Смаргонь +13° Смаргонь
Ашмяны +13° Ашмяны
Валожын +13° Валожын
Мядзел +12° Мядзел
Астравец +13° Астравец
Культура
Вілейка
8.06.2017 16:37 ,AЎТАР(Ы): Мікола ГАЙДУК

Доктар Міхалевіч з Вілейкі прэзентаваў сваю кнігу пра Вяллю, рыбу і рыбалку

Міхаіл Міхалевіч чытае ўрывак са сваёй кнігі "Пра Вяллю, рыбу і рыбалку.

Міхаіл Міхалевіч чытае ўрывак са сваёй кнігі "Пра Вяллю, рыбу і рыбалку.. Месца: Вілейка. Фота Аляксандр Манцэвіч.

Віляйчанін, работнік маладзечанскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, Міхаіл Міхалевіч у мінулы панядзелак прэзентаваў сваю кнігу “Пра Вяллю, рыбу і рыбалку”.

Прэзетацыя прайшла ў Цэнтры эстэтычнага выхавання ў межах мерапрыемстваў, якія традыцыйна супадаюць са стартам штогодняй экспедыцыі “Шляхам Тышкевіча”.

Кнігі пра Вяллю.

 

Сёлетняя беларуска-літоўская экспедыцыя па Вяллі стартавала 3 чэрвеня ад вёскі Камена. Тут бралі пачатак і экспедыцыя пад кіраўніцтвам графа Тышкевіча 160 гадоў таму, і першая сучасная беларуска-літоўская вандроўка 10 гадоў назад.

Па выніках вандроўкі Тышкевіча ўжо пасля яго смерці ў Дрэздэне выйшла грунтоўная навуковая праца на польскай мове “Вілія і яе берагі”.

Як даробак экспедыцыі 2007 года стаў пяцітомнік літоўскага навукоўца Вікінтаса Вяйткявічуса “Нярыс. Экспедыцыя 2007 года” на літоўскай мове.

Беларусы да гэтага часу не мелі ніякага нацыянальнага выдання, прысвечанага “рацэ трох народаў”.

Прагал вырашыў запоўніць віляйчанін Міхаіл Міхалевіч, патомны доктар, а ў вольны час рыбак і падарожнік, удзельнік амаль усіх экспедыцый па Вяллі пачынаючы ад 2007 года.

Натхнілі яго і прыклад Вайткявічуса, і пажаданні сваіхсяброў і паплечнікаў з Беларусі. У прыватнасці, аднаго з ініцыятараў аднаўлення тышкевічаўскіх традыцый Віталь Кастэнка.

Кніга, па прызнанні самога аўтара, пісаная на трох мовах. Па-беларуску (уступ), руску і на трасянцы (інтэрвью).

Аўтар.

Каронны жэст рыбакоў.

У зале.

Аўтар слухае вітальныя словы.

Міхаіл Міхалевіч дорыць сваю кнігу дырактарцы Вілейскага краязнаўчана музея Надзеі Аўдзей:

Паэт Уладзімір Цанунін:

А што там у кнізе?

 

Пра што кніга?

Пра рыбу. Але найбольш пра людзей, якія жывуць па берагах ракі. Нездарма першая частка амаль 200-старонкавага эсэ, прысвечаная рыбе “Унікальнасць Віліі. Сырць і жэрах, ласось і мінога” выглядае, пры ўсёй грунтоўнасці, як уступ да часткі “Успаміны жыхароў пра Вілію, рыбу, аб рыбалцы”.

Міхалевіч піша: “Падчас паходаў, а пасля сплаваў-экспедыцый мне з прычыны прыроднай цікаўнасці прыходзілася гутарыць са многімі мясцовымі жыхарамі…”

У прыроднай цікаўнасці аўтара крыецца рухавік, які пастаянна ім рухае. Адсюль напоўненасць кнігі факталогіяй, людскімі назіраннямі людзей за галоўнай ракой нашага краю.

Аказваецца, можна напісаць цікавую кнігу, задаючы ў асноўным чатыры пытанні: “Якая ж самая смачная рыба?”, “Якую найбольшую рыбу ты злавіў (або сарвалася ў цябе ці ты бачыў)?”, “Які рыштункам карыстаешся”, “Як тут святкавалі Купалле”?

Што ўспамінаюць героі кнігі

Героі кнігі расказваюць нібыта пра рыбу, а аказваецца, пра сябе, сваё жыццё…

Леакадзія Іванаўна Навойчык (Путрыч), 1924 г.н. Гэта інтэрвью Міхалевіч запісаў у 2013 годзе ў вёсцы Бакунькі ў вярхоўі Вяллі.

…Мой бацька зваўся Ясь. Па суседству жылі Рачыцкія, дзе зараз гэта хата. Жыла я тут і пры Польшы. Граніца праходзіла зусім блізка. Пераходзілі граніцу, каму трэба, найбольш у Камені. У нас, у Бакуньках, было вельмі строга. На граніцэ быў вялікі лес. І зараз відаць за ракой, дзе высокі лес, гэта ўжо былі бальшавікі. І рыбу можна было тут лавіць.

Самая вялікая рыба ў рацэ – шчупакі. Былі і плоткі. Рака гэта – Вілля. Красіва тут і харашо, праўда?

Вокны хат глядзяць на раку, бо там юг. Зімой замярзала – і канём пераязжалі. Дровы ж з лесу вазілі праз Віллю. Лавілі рыбу волакам. Лавілі і сакам. Калі хто адзін, то мог лавіць адзінокім сакам.

Самая смачная – мянтуз і шчупак. І салілі рыбу, і жарылі. Усё было так, які і сейчас, яшчо, можа, і лучшэ. Зямля на гародзе – вось паглядзіце: адзін пясочак, але вот дзіва, расце ўсё. Няплоха расце, вось паглядзіце. А кажыцца, ні грама няма глебы.

Даўней ваду з ракі пілі. І цяпер, калі вельмі захочацца, бывае, нап’ешся, бо вада з ракі надта ўкусная.

Купаца я ўмею, не так каб сільна, але так, каб паплаваць па рацэ сваёй. Усе дзеці ў бакуньках раней ўмелі плаваць. Даўней па рацэ лаўкі сплаўлялі. Лаўкамі ў нас звалі плыты…

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце