Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +12° Маладзечна
Вілейка +12° Вілейка
Смаргонь +12° Смаргонь
Ашмяны +12° Ашмяны
Валожын +12° Валожын
Мядзел +12° Мядзел
Астравец +12° Астравец
Культура
Мядзел
13.06.2017 16:34 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

“Камарова – кола дзён” запрашае на свята 17 чэрвеня

Фота архіў "РГ".

Традыцыйнае штогадовае свята распачнецца 17 чэрвеня ў вёсцы Камарова Мядзельскага раёна ў 11.30.

Цягам цэлага дня можна будзе паслухаць канцэрт, паўдзельнічаць у конкурсах і гульнях, паспрабаваць сябе ў ганчарным або кавальскім майстэрстве, купіць або зрабіць самому вырабы з лазы, набыць сувеніры і іншыя вырабы народных майстроў.

– Што будзе незвычайнага сёлета? Дык гэта экскурсія на Блакітныя азёры, што месцяцца непадалёк ад Камарова. Калі набярэцца група, нехта з мясцовых экскурсаводаў правядзе да возера, раскажа пра легенды і паданні, якія звязаныя з возерам, – расказала  бухгалтар  экалагічнай арганізацыі “Экапартнёрства” Наталля Нагорная. 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце