Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -6° Маладзечна
Вілейка -6° Вілейка
Смаргонь -6° Смаргонь
Ашмяны -6° Ашмяны
Валожын -6° Валожын
Мядзел -6° Мядзел
Астравец -6° Астравец
Здарэнні
14.06.2017 12:10 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

2-гадовы хлопчык са Смаргоні трапіў у рэанімацыю пасля таго, як упаў у лесвічны пралёт

Фота з сайта myhome.ru.

Здарэнне адбылося 8 чэрвеня.

Сям’я падымалася па лесвіцы ў кватэру.

Двухгадовае дзіця бегла наперадзе бацькоў.

Хлопчык выпадкова ўпусціў цацку ў лесвічны пралёт, нахіліўся, каб паглядзець, куды яна паляцела і ўпаў сам.

Бацькі тут жа выклікалі “хуткую”. Хлопчыка даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне.

Цяпер жыццю хлопчыка нічога не пагражае.

– Сям’я добрая, гэта іх адзінае дзіця, – расказаў “Рэгіянальнай газеце” начальнік Смаргонскага Следчага камітэту Андрэй Рэзін, – бацькі зрабілі ўсе, каб мінімізаваць наступствы таго падзення. І з парэнчамі ў пад’ездзе ўсё нармальна. Для ўсяго астатняга прызначаная праверка. 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце