Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +22° Маладзечна
Вілейка +21° Вілейка
Смаргонь +22° Смаргонь
Ашмяны +22° Ашмяны
Валожын +23° Валожын
Мядзел +21° Мядзел
Астравец +22° Астравец
Спорт
10.06.2017 22:58 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

Хэт-трык Шукеловіча і прыгожыя галы Нарожніка і Талькоўскага (Фота)

Сёння гэтыя хлопцы выйгралі з лікам 5:0

Сёння гэтыя хлопцы выйгралі з лікам 5:0. Фота Наталлі Тур.

Як вынік, лік матчу супраць пінскай каманды  СДЮШАР-3 - 5:0.

Гульня была насыначая на падзеі ад пачатку гульні. 

Ужо ў першым тайме Руслан Шукеловіч тройчы трапіў у вароты саперніка. 

Канешне, пасля гульні галоўны трэнер каманды Сяргей Дараховіч скажа, што лік мог бы большым, што не ўсе моманты рэалізавалі. Што не каманда сапернікаў слабая, а што маладзечанцы малайцы. 

Пашчасліла балельшчыкам, а іх, дарэчы, было 400, убачыць і жоўтую картку, і пенальці. Ну і, канешне ж, пяць галоў. Два ў другім тайме забілі Ігар Нарожнік і Ігар Талькоўскі.

А таксама незабітыя галы ў вароты Антона Галгоўскага і Радзівона Субача, які выйшаў на замену ў другім тайме. Пра Антона Галгоўскага ўсё ж трэба сказаць асобным сказам. Як ён парыраваў пенальці, няма словаў!

А ў бліжэйшую сераду маладзечанцам давядзецца даказваць тое, што яны здольныя перамагаць і каманды першай лігі ў 1/32 Кубка Беларусі.

Пачатак гульні на гарадскім стадыёне ў 19.00. 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце