Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +12° Маладзечна
Вілейка +12° Вілейка
Смаргонь +12° Смаргонь
Ашмяны +12° Ашмяны
Валожын +12° Валожын
Мядзел +12° Мядзел
Астравец +12° Астравец
Беларусь
1
11.06.2017 13:25 ,AЎТАР(Ы): Паводле "Нашай нівы"

Памёр сын Лідзіі Ярмошынай, тыдзень таму ў ДТЗ загінуў пляменнік

Фота з фэйсбука Аляксея Ярмошына.

Як стала вядома “Нашай Ніве”, на 40-м годзе жыцця памёр адвакат Аляксей Ярмошын, адзіны сын старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай.

Ён меўся сустракацца з кліентам, але тэлефон адваката не адказваў. Вартая даверу крыніца ў Рэспубліканскай калегіі адвакатаў пацвердзіла “Нашай Ніве” смерць Аляксея Ярмошына.

Апошнім часам ён працаваў у Мінскай абласной спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыі №2. А раней стаяў па іншы бок барыкадаў – фігураваў як намеснік пракурора Фрунзенскага раёна Мінска.

Па словах Лідзіі Ярмошынай, сям’і і дзяцей у Аляксея не было.

Бацька адваката, Дзмітрый Ярмошын, жыве ў Калінінградзе. Адносіны з сынам ён амаль не падтрымліваў.

Некалькі гадоў таму памерла маці старшыні ЦВК. Лізавета Гаркавенка была доўгажыхаркай, пражыла больш за 95 гадоў.

Фота nn.by.

Фота nn.by.

Тыдзень таму ў ДТЗ загінуў бабруйскі хакеіст Вадзім Капусцін, пляменнік Лідзіі Ярмошынай. 4 чэрвеня на трасе М1 перавярнуўся аўтамабіль Toyota Land Cruiser. У выніку аварыі загінуў пасажыр машыны. Як выявілася, гэта быў пляменнік старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай.

Бабруйскі бізнесмен і хакеіст Вадзім Капусцін у той дзень удзельнічаў у гонках на ўседарожніках. Рэйд “Партызанскія сцежкі – 2017” праходзіў у Мастах Гродзенскай вобласці.

Па дарозе назад за стырно села яго знаёмая. У раёне Мінска яна не дала рады кіраванню, аўтамабіль некалькі разоў перакуліўся. Капусцін, які сядзеў на заднім пасажырскім крэсле, не быў прышпілены. Ён вылецеў праз верхні люк машыны і ад атрыманых траўм памёр на месцы.

Вадзім Капусцін гуляў за хакейны клуб “Бабруйск”, апошнім часам уваходзіў у аматарскую зборную горада.

У яго засталіся жонка і двое дзяцей.

Фота nn.by.

Фота nn.by.

 

Паводле "Нашай Нівы".

Абмеркаваць
Каментар (1) / Дадаць каментар
13.06.2017 14:31
Юрась / Все мы под Богом ходим.Он все наши дела видит
Дадаць каментар
Новае на сайце