Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
Культура
Вілейка
19.06.2017 14:58 ,AЎТАР(Ы): Паводле рыцарскага фестывалю “Гонар продкаў”

Турнір лучнікаў, штурм замка, семінары па нумізматыцы і ткацтве. Праграма фестывалю “Гонар продкаў” у Вілейцы

Фота Міхаіла Куляша.

Сёлета ўдзельнікаў фестывалю “Гонар продкаў” чакае насычаная праграма. Акрамя рыцарскіх турніраў, турніраў лучнікаў пройдуць разнастайныя майстар-класы. Фестываль пройдзе ў Ніжнім парку ў Вілейцы.

Праграма фестывалю

30 чэрвеня – дзень заезду ўдзельнікаў, аднак увечары ахвотныя могуць наведаць два семінары

20:00-21:00 – “Нумізматыка Усходняй Еўропы эпохі Сярэднявечча”.

Выкладчык – Дзмітры  Гулецкі, даследчык нумізматыкі і матэрыяльнай культуры. Аўтар збору, даследавання і апісання тэматычнага раздзялення розных тыпаў штэмпеляў паўгрошай Жыгімонта Старога. Дэлегат ад Беларусі на нумізматычных канферэнцыях у Раўбічах, Беластоку і Вільні ў 2005–2007 гадах. Аўтар шматлікіх прац па нумізматыцы.

21:00-22:00 – “Паміж уніяй і незалежнасцю – першая феадальная вайна ў ВКЛ 1432-1438 гадах”.

Выкладчык – Вадзім Дамарад, Мозырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Шамякіна. Выкладчык гісторыі, краязнаўца, публіцыст. Галоўны рэдактар гістарычнай газеты “Лабірынт”. Стваральнік і кіраўнік студэнцкага гістарычнага клуба “Аматары Беларускай Гісторыі імя Вацлава Ластоўскага”. Адміністратар гістарычнай суполкі “Гісторыя Беларусі/History Of Belarus”.

1 ліпеня

Фота Міхаіла Куляша.

Фота Міхаіла Куляша.

Асноўная пляцоўка

11:00-11:30 – адкрыццё фэсту.

11:30-12:20 – штурм замка.

12:40-13:40 – пешы рыцарскі турнір.

14:30-15:00 – майстар-клас па стральбе з лукаў.

15:00-16:00 – лясны бугурт па спрошчаных правілах (захоп сцяга, караля).

17:00-17:40 – Турнір 5х5, 3х3.

18:20-19:00 – бугурты па спартыўных правілах (“белыя” і поўнакантактныя).

19:00-19:30 – сярэднявечныя танцы.

19:00-21:00 – турнір лучнікаў.

19:30-01:00 – канцэрт і вогненнае шоу.

Этнапляцоўка

Фота Міхаіла Куляша.

Фота Міхаіла Куляша.

12:20-12:40 – музычныя і тэатральныя выступленні.

13:30-13:50 – тэатр батлейка гурта “Гарынь” з пастаноўкай “Пра дзеда і яго дачку”.

16:00-17:00 – блок беларускіх народных танцаў.

17:30-17:50 – тэатр батлейка з пастаноўкай “Пра дзеда і яго дачку”.

17:50-18:20 – музычныя і тэатральныя выступленні.

Анімацыйная пляцоўка

13:00-19:00 – анімацыйная праграма.

13:30-14:10 – Семінар 3: “Спіральны налеп як спосаб вырабу посуду, пачынаючы з бронзавага веку і да цяперашняга часу. Гісторыя і методыка лепкі”.

Выкладчыкі – Наталля Кабанава, Сяргей Моўчан, БДУ. Рэканструктары, майстры-керамісты.

13:50-14:30 – Семінар 4: “Выцінанка – Сусвет, створаны нажніцамі”.

14:30-15:10 – Семінар 5: “Беларускі народны строй, рэгіянальныя асаблівасці”.

16:00-16:40 – Семінар 6: “Эвалюцыя пласціначнага даспеху ранняга і позняга сярэднявечча”.

Выкладчык – Аляксандар Бакаеў.

17:40-18:20 – Семінар 7: “Ткацтва на дошчачках. Еўрапейскія паясы 9-13 стагоддзяў”.

Выкладчыца – Ната Касуха, беларускі ўніверсітэт культуры, настаўніца, рамеснік-ткач.

19:00-19:40 – Семінар 8: “Спосабы распальвання агню ў старажытнасці і сярэднявеччы”.

Выкладчык – Аляксандар Бакаеў, рэканструктар, майстра па вырабе даспехаў майстэрні Terra.

2 ліпеня

Фота Міхаіла Куляша.

Фота Міхаіла Куляша.

Асноўная пляцоўка

09:00-11:00 – турнір лучнікаў.

10:30-11:00 – турнір збраяносцаў.

11:00-11:40 – штурм замка.

11:40-12:30 – музычныя і тэатральныя выступленні.

11:40-12:40 – семінар 9: “Традыцыйныя купальскія песні Падзвіння”.

13:20-14:00 – семінар 10: “Практычнае валоданне сярэднявечнай зброяй: мячом, дзідай, баявым цэпам і іншае”.

12:40-13:20 – бугурты.

14:00 – закрыццё фэсту.

Паводле рыцарскага фестывалю “Гонар продкаў”.

Даведка “РГ”. Бугурт – рыцарскі турнір, бітва не ва ўмовах вайны, праводзіцца з трэніровачнай, затупленай альбо драўлянай зброяй.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце