Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +11° Маладзечна
Вілейка +11° Вілейка
Смаргонь +11° Смаргонь
Ашмяны +11° Ашмяны
Валожын +11° Валожын
Мядзел +11° Мядзел
Астравец +11° Астравец
Здарэнні
1
15.06.2017 13:31 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

У Маладзечне муж з жонкай прыйшлі да суседкі пазычыць 5 рублёў, а скралі 120

Фота з сайта opravdaem.ru.

Здарэнне адбылося 14 чэрвеня.

У міліцыю звярнулася жанчына, якая расказала, што ў яе з кашалька прапалі грошы. 

І паведаміла, што напярэдадні здарэння да яе ў пакой у інтэрнаце зайшліся яе суседзі, знаёмыя муж з жонкай.

Яны папрасілі пазычыць 5 рублёў.

Затым вярнуліся са спіртным, суседзі пачалі выпіваць. 

Падчас застолля знаёмыя не раз выходзілі курыць.

А на раніцу жанчына зазірнула ў кашалёк і не знайшла там 120 рублёў.

Адразу ж выклікала міліцыю.

Як аказалася, грошы ўзяў муж суседкі, раней неаднаразова судзімы за крадзяжы.

Муж з жонкай затрыманыя, праводзяцца следчыя дзеянні. 

Узбуджаная крымінальная справа па артыкуле 108 Крымінальнага кодэкса Беларусі. 

Пра гэта "Рэгіянальнай газеце" расказаў старшы следчы Маладзечанскага РАСК Юры Багушэвіч. 

Абмеркаваць
Каментар (1) / Дадаць каментар
17.06.2017 16:33
Надежда / Крадзёж - гэта артыкул 205 Крымiнальнага кодекса. А арт. 108 - "крымiнальная адказнасць непауналетнiх, по ёй не узбуджаюць крымiнальныя справы.
Дадаць каментар
Новае на сайце