Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +12° Маладзечна
Вілейка +12° Вілейка
Смаргонь +12° Смаргонь
Ашмяны +12° Ашмяны
Валожын +12° Валожын
Мядзел +12° Мядзел
Астравец +12° Астравец
Здарэнні
1
15.06.2017 14:23 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

Жыхар Насілава нават не ведаў, што яго аўтамабіль скралі і ён трапіў у ДТЗ у Мароськах

Фота з сайта mreporter.ru.

Інцыдэнт адбыўся раніцай 13 чэрвеня.

Жыхары Мароськаў раніцай убачылі, што ў плот урэзаўся аўтамабіль "Форд Фокус". Кіроўцы з ім не было.

Патэлефанавалі ў ДАІ. Там высветлілі, што гаспадар машыны жыве ў Насілаве.

Калі праваахоўцы прыехалі да яго, мужчына нават не ведаў, што яго машыну ўгналі.

А вечарам ён яе адкрытую пакінуў у двары свайго дома. Ключ таксама быў у машыне. 

Пра гэта расказаў старшы следчы Маладзечанскага РАСК Юры Багушэвіч. 

- Пакуль асоба таго, хто ўгнаў аўто не высветленая. Таму, калі раптам каму вядомыя падрабязнасці здарэння, просім паведаміць пра гэта ў кабінет 204 Маладзечанскага РАСК, або па тэлефоне 8-0176-77-16-47. 

Абмеркаваць
Каментар (1) / Дадаць каментар
17.06.2017 07:08
Amwrsij / Ён сам гэта і быў
Дадаць каментар
Новае на сайце