Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +12° Маладзечна
Вілейка +12° Вілейка
Смаргонь +12° Смаргонь
Ашмяны +12° Ашмяны
Валожын +12° Валожын
Мядзел +12° Мядзел
Астравец +12° Астравец
Здарэнні
16.06.2017 14:34 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

Пад Маладзечнам у кювет з'ехала "хуткая". Ёсць пацярпелыя (Фота)

Фота Наталлі Тур.

Здарэнне адбылося пасля 13 гадзін у пятніцу, 16 чэрвеня.

Непадалёк ад вялікага кальца ў кювеце стаіць "хуткая" дапамога. На месцы цяпер працуюць супрацоўнікі ДАІ.

Атрымаць афіцыйнай інфармацыі пакуль не атрымалася. Аднак, як кажуць відавочцы, "хуткая" рухалася ў бок Мінску. Яна кагосьці абганяла. Выехала на сустрэчную паласу, а манёўр, відаць, завяршыць не паспела, стала вяртацца на сваю паласу, і кіроўца не справіўся з кіраваннем. Машыну занесла, яна з'ехала ў кювет.

Таксама відавочцы кажуць пра трох пацярпелых, якіх таксама "хуткая" забрала ў бальніцу. У машыне паламаныя пярэднія колы, разбітая ветравая шыба. 

Ці ехала "хуткая" на нейкі выклік, пакуль невядома. 

Падрабязнасці чытайце пазней. 

 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце