Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +11° Маладзечна
Вілейка +11° Вілейка
Смаргонь +11° Смаргонь
Ашмяны +12° Ашмяны
Валожын +11° Валожын
Мядзел +11° Мядзел
Астравец +11° Астравец
Здарэнні
18.06.2017 20:12 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

Непадалёк ад Турэц-Баяраў "Хонда" некалькі разоў перакулілася ў паветры (Фота)

Фота Наталлі Тур.

Здарэнне адбылося ў нядзелю, 18 чэрвеня.

Пра тое, як адбылася аварыя, "Рэгіянальнай газеце" расказала дзяўчына, што ў момант аварыі знаходзілася за рулём.

- Мы самі з Астраўца, ехалі з адпачынку з боку Маладзечна ў бок Смаргоні. Перад намі ехаў трактар з бочкай вады, за намі машына "Форд". Я паглядзела, што машына, якая рухалася ззаду нас, паварот не паказвае, таму я ввырашыла абганяць трактар. І калі ўключыла паваротнік і перастроілася на сустрэчную паласу, мяне стаў абганяць "Форд". Я спужалася і паспрабавала вярнуцца ў сваю паласу, але зачапілася за трактар. Машыну перакуліла ў паветры некалькі разоў. Я была за рулем, побач сядзеў муж. Ён параніўся разбітым шклом. "Хуткая" яго адвезла ў бальніцу ў Смаргонь.

Машына, на жаль, рамонту не падлягае. 

"Форд" манёўр завяршыць паспеў. У машыне знаходзілася маладая сямейная пара і двое дзяцей. Яны не пацярпелі. 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце