Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +22° Маладзечна
Вілейка +21° Вілейка
Смаргонь +22° Смаргонь
Ашмяны +22° Ашмяны
Валожын +23° Валожын
Мядзел +21° Мядзел
Астравец +22° Астравец
17.06.2017 08:03 ,AЎТАР(Ы): Галіна СУДНІКОВІЧ

165 школьнікаў рэгіёна атрымалі залатыя медалі, у чатырох раёнаў не было сярэбраных медалістаў

Фота Наталлі Тур.

Сёлета ў рэгіёне было 2076 выпускнікоў 11 класаў. 165 з іх скончылі школу з залатымі медалямі, 7 школьнікаў атрымалі сярэбраныя медалі.

Раён

Колькасць выпускнікоў

Колькасць школьнікаў з залатымі медалямі

Колькасць школьнікаў з сярэбранымі медалямі

% школьнікаў з залатымі медалямі

Маладзечанскі

711

50

3

7

Вілейскі

290

11

2

3,8

Астравецкі

194

10

5,2

Мядзельскі

204

6

2,9

Смаргонскі

309

34

11

Ашмянскі

174

32

18,4

Валожынскі

194

22

2

11,3

Усяго

2076

165

7

7,9

Калі залаты медаль быў сапраўды залатым

У Савецкім Саюзе з 1945 года школьныя медалі ўвялі пастановай Савета Народных Камісараў. Залатыя і сярэбраныя медалі рабілі з золата 583 пробы і серабра 925 пробы.

1954 год – змяніліся тэхнічныя ўмовы вытворчасці залатых медалёў, іх проба была паніжана да 375, зменшылася і колькасць золата ў медалі. Сярэбраныя медалі засталіся без зменаў.

У 1960 годзе ўводзяць новыя ўзоры школьных медалёў “За выдатныя поспехі ў вучобе, працы і за прыкладныя паводзіны”. Дыяметр медалёў павялічыўся да40 мм, матэрыял вытворчасці зменены на томпак для залатых медалёў і мельхіёр для сярэбраных. Каштоўныя металы засталіся толькі ў выглядзе напылення.

1968 год – спыненае ўзнагароджанне сярэбранымі медалямі.

1985 год – аднавілі сярэбраны медаль з невялікім змяненнем – у адрозненне ад залатога медаля, слова “выдатныя” на медалі адсутнічала.

Цяпер у Беларусі залаты медаль залатым можна назваць умоўна. Яго выплаўляюць з медна-нікелевага сплаву і каб дабіцца колеру, максімальна падобнага да залатога, на ўзнагароду наносяць пакрыццё нітрату тытану. Важыць “залаты” медаль 33-34 грамы.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце