Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +22° Маладзечна
Вілейка +21° Вілейка
Смаргонь +22° Смаргонь
Ашмяны +22° Ашмяны
Валожын +23° Валожын
Мядзел +21° Мядзел
Астравец +22° Астравец
Грамадства
Мядзел
19.06.2017 10:13 ,AЎТАР(Ы): З суполкі "Маладзечна-Будслаў у тварах"

Віталь Бандаронак: "Пілігрымка стала пераломным момантам майго жыцця..." Працягваецца праект “Маладзечна-Будслаў у тварах (відэа)

Фота vk.com.

Штогод напрыканцы чэрвеня з Маладзечна выходзіць пілігрымка ў Будслаў. Па дарозе да яе далучаецца шмат людзей з населеных пунктаў, праз якія яна праходзіць, і да Маці Божай Будслаўскай з маладзечанскай пілігрымкай даходзіць ужо каля чатырохсот чалавек, што робіць яе ці не самай вялікай у Беларусі.

Хоць за чатыры дні шляху пілігрымы насамрэч становяцца адным арганізмам, масавасць стварае ўражанне, што гэта проста шмат карычневых чалавечкаў. Карычневых, бо ўжо некалькі год маладзечанская пілігрымка ўваходзіць у Будслаў у адмысловых карычневых майках – колеру адзення ордэна капуцынаў, што ўжо каля дзесяці год займаюцца арганізацыяй пілігрымкі.

Але хто гэтыя людзі? Што адчуваюць звёны адной з найвялікшых пілігрымак Беларусі? Вы даведаецеся з праекта "Маладзечна-Будслаў у тварах".

Сёння пра тое, што значыць шлях Маладзечна-Будслаў, расказвае адказны за арганізацыю сёлетняй пілігрымкі Віталь Бандаронак.

З суполкі "Маладзечна-Будслаў у тварах".

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце