Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +12° Маладзечна
Вілейка +12° Вілейка
Смаргонь +12° Смаргонь
Ашмяны +12° Ашмяны
Валожын +12° Валожын
Мядзел +12° Мядзел
Астравец +12° Астравец
Грамадства
19.06.2017 13:24 ,AЎТАР(Ы): Паводле tut.by

Дажджы і парывісты вецер. Да сярэдзіны тыдня надвор'е пагоршыцца, потым зноў пацяплее

Фота google.com.

Атмасферны фронт з Балтыйскага мора ўжо ў сераду прынясе ў нашу краіну больш халоднае паветра, кароткачасовыя дажджы і парывісты вецер. Пра гэта паведаміў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітры Рабаў.

У аўторак, 20 чэрвеня, ноччу пераважна без ападкаў. Днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы, моцныя дажджы. Вецер паўночна-заходні, заходні 5-10 м/с, днём парывы да 14 м/с, месцамі да 15-20 м/с.

У сераду ўжо стане халадней. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя навальнічныя дажджы і парывісты вецер.

У чацвер, 22 чэрвеня, ноччу ў паўночна-ўсходніх раёнах, днём пераважна па паўночнай палове краіны кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Ноччу. Днём.

Далей, з паўднёвага захаду Еўропы пачне паступаць больш цёплае, але па ранейшаму насычанае вільгаццю паветра, тэмпература зноў пачне паступова павышацца.

У пятніцу ў асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы.

Дзень

Тэмпература паветра днём

Тэмпература паветра ноччу

20 чэрвеня

ад +23 да +29

ад +10 да +16

21 чэрвеня

ад +16 па поўначы да +25 па поўдні краіны

ад +10 да +16, па паўночным захадзе ад +7 да +9

22 чэрвеня

ад +16 да +23

ад +6 да +13

23 чэрвеня

ад +16 да +23, па паўднёвым захадзе ад +24 да +26

ад +6 да +13, па паўднёвым захадзе ноччу ад +14 да +16

Паводле tut.by.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце