Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +12° Маладзечна
Вілейка +12° Вілейка
Смаргонь +12° Смаргонь
Ашмяны +12° Ашмяны
Валожын +12° Валожын
Мядзел +12° Мядзел
Астравец +12° Астравец
Спорт
15.06.2017 11:31 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

ФК "Маладзечна" выйшаў у 1/16 Кубка Беларусі. Упершыню ад 2010 года (Фота)

Маладзечанцы перамаглі з лікам 3:2

Маладзечанцы перамаглі з лікам 3:2. Фота Наталлі Тур.

Плачце тыя, хто прапусціў гульню,якая адбылася 14 чэрвеня на гарадскім стадыёне. Бо ў гэтай гульні маладзечанцы паказалі ўсім, што значыць па-сапраўднаму гуляць у футбол і дарыць свята балельшчыкам.

У 1/32 Кубка Беларусі маладзечанцам у супернікі дасталася каманда першай лігі "Энергетык БДУ". 

Першая палова гульні была багатая на нерэалізаваныя моманты як з боку маладзечанцаў, так і з боку гасцей. 

На 57 хвіліне маладзечанцы ўсё ж прапусцілі гол. Але не прайшло і двух хвілін, як Юры Бугай з падачы са штрафнога Ігара Талькоўскага зраўняў лік матча. 

Відаць,эйфарыя ад хутка адквітанага гала крыху збіла маладзечанцаў, і на 61 хвіліне са штрафнога госці зноў павялі ў ліку. 

Калі да канца матча заставалася 10 хвілін, Юры Бугай з вуглавога аформіў свой дубль у вароты "Энергетыка". На гэты раз дакладны пас Юрыю аддаў Юры Пустаход.

І да канца матча лік заставаўся 2:2.

Напрыканцы матча гледачы, а іх было 700, не спяшаліся пакінуць трыбуны, не чуваць было хрумсту семак, а толькі ў адзіным парыве ўслед за фанатамі, якія сканданавалі "Толькі Мола!", гледачы адказвалі "Толькі перамога".

І вось ужо на дадатковых хвілінах наш новы ігрок, які выйшаў на свой першы матч за Маладзечна, Антонія Сійякі, прыгожым кідком праз галаву здабывае перамогу маладзечанцам у гэтай гульні. 

А ўжо сёння, 15 чэрвеня, вызначыўся супернік ФК "Маладзечна ДЮСШ 4" у 1/16 Кубка. Ім стане каманда "Крумкачы".

Гульня адбудзецца 9 ліпеня.

 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце