Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -6° Маладзечна
Вілейка -6° Вілейка
Смаргонь -6° Смаргонь
Ашмяны -6° Ашмяны
Валожын -6° Валожын
Мядзел -6° Мядзел
Астравец -6° Астравец
Свет
15.06.2017 09:38 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Памёр народны артыст СССР Аляксей Баталаў

Фота з сайта newsbuzz.ru.

15 чэрвеня не стала Аляксея Баталава. Яму было 88 гадоў, піша "Камсамольская праўда". 

Аляксей Уладзіміравіч памёр на 89-м годзе жыцця ў адной з маскоўскіх бальніц. У студзені ён зламаў шыйку сцягна, а ў лютым яму зрабілі аперацыю. З тых часоў Аляксей Уладзіміравіч не пакідаў бальнічныя сцены на працягу амаль пяці месяцаў.

Напярэдадні 14 чэрвеня, да яго ў палату прыходзіў святар, які прычасціў Баталава.

Як  распавёў блізкі сябар акцёра Уладзімір Іваноў, Аляксей Уладзіміравіч памёр ціха ў сне.

Увечары лёг спаць, а раніцай не прачнуўся.

Аляксей Баталаў сыграў больш за 60 ролей у кіно. Аднак больш за ўсё ён запомніўся па ролі Барыса ў фільме "Ляцяць жураўлі" і Гошы з "Масква слязам не верыць". 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце