Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +12° Маладзечна
Вілейка +12° Вілейка
Смаргонь +12° Смаргонь
Ашмяны +12° Ашмяны
Валожын +12° Валожын
Мядзел +12° Мядзел
Астравец +12° Астравец
Свет
Астравец
15.06.2017 14:35 ,AЎТАР(Ы): ru.delfi.lt

"Беларусь парушае тры міжнародныя канвенцыі". Літва прызнала Астравецкую АЭС пагрозай нацыянальнай бяспецы

Парламент Літвы пастанавіў, што будучая атамная электрастанцыя ў Астравецкім раёне з'яўляецца небяспечнай і ўяўляе пагрозу нацыянальнай бяспекі Літоўскай Рэспублікі, яе навакольнага асяроддзя і грамадскаму здароўю.

За прыняцце такога закона ў чацвер прагаласавалі 104 дэпутаты. Кіраўнік парламенцкага Камітэта нацыянальнай бяспекі і абароны Вітаўтас Бакас сцвярджае, што прыняты закон будзе мець вялікае значэнне.

– Як у сярэдняй, так і доўгатэрміновай перспектыве ён будзе мець вялікае значэнне для бяспекі людзей, якасці іх жыцця і прагрэсу дзяржавы, – сказаў Бакас.

Ён адзначыў, што, спаруджаючы небяспечную электрастанцыю, Беларусь парушае тры міжнародныя канвенцыі, праект з'яўляецца непразрыстым.

Сейм нядаўна прыняў закон, якім плануецца абмежаваць імпарт электраэнергіі з Беларусі і Расіі. Астравецкую АЭС будуе расійская карпарацыя Росатом ўсяго ў 50 км ад Вільні. Літоўскі ўрад сцвярджае, што працы вядуцца без выканання патрабаванняў бяспекі і экалагічных стандартаў. Мінск гэтыя прэтэнзіі адхіляе.

Ru.delfi.lt.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце