Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +1° Маладзечна
Вілейка +2° Вілейка
Смаргонь +2° Смаргонь
Ашмяны +2° Ашмяны
Валожын +1° Валожын
Мядзел +2° Мядзел
Астравец +2° Астравец
Здарэнні
27.06.2017 10:47 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Тры аўтамабілі, ровар, грошы, фотаапарат – за тыдзень: у Маладзечне "папрацаваў" злодзей-"ударнік" з Вілейшчыны

Фота yaostrov.ru.

20-гадовага жыхара Вілейшчыны затрымалі і ўзялі пад варту ў Маладзечне.

Малады чалавек ўжо адбываў пакаранне за крадзедж. Летась у жніўні ён выйшаў з турмы.

За тыдзень ад 13 па 20 чэрвеня ён угнаў тры аўтамабілі, два – з вёсак Маладзечанскага раёна, адзін – з горада, ровар, а таксама грошы і фотаапарат з іншага аўтамабіля.

– Цікава, што малады чалавек скраў ровар, пакатаўся на ім па горадзе. Потым убачыў аўтамабіль, тут жа кінуў ровар і далей паехаў ужо на чужой машыне, – расказаў старшы следчы маладзечанскага раённага аддзела Следчага камітэта Юры Багушэвіч.

Угнаныя аўтамабілі хутка знайшлі. Адзін  быў у Смаргоні, другі – у Вілейцы пасля ДТЗ, трэці – у вёсцы Лебедзева таксама пасля аварыі.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце