Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +12° Маладзечна
Вілейка +12° Вілейка
Смаргонь +13° Смаргонь
Ашмяны +13° Ашмяны
Валожын +13° Валожын
Мядзел +12° Мядзел
Астравец +13° Астравец
Грамадства
Мядзел
22.06.2017 14:22 ,AЎТАР(Ы): З суполкі "Маладзечна-Будслаў у тварах"

Віталь Туровіч: “Нам заўсёды не хапае часу, а ў пілігрымцы я магу пабыць сам-насам з Богам”. Відэапраект “Маладзечна-Будслаў у тварах

Фота vk.com.

Штогод напрыканцы чэрвеня з Маладзечна выходзіць пілігрымка ў Будслаў. Па дарозе да яе далучаецца шмат людзей з населеных пунктаў, праз якія яна праходзіць, і да Маці Божай Будслаўскай з маладзечанскай пілігрымкай даходзіць ужо каля чатырохсот чалавек, што робіць яе ці не самай вялікай у Беларусі.

Хоць за чатыры дні шляху пілігрымы насамрэч становяцца адным арганізмам, масавасць стварае ўражанне, што гэта проста шмат карычневых чалавечкаў. Карычневых, бо ўжо некалькі год маладзечанская пілігрымка ўваходзіць у Будслаў у адмысловых карычневых майках – колеру адзення ордэна капуцынаў, што ўжо каля дзесяці год займаюцца арганізацыяй пілігрымкі.

Але хто гэтыя людзі? Што адчуваюць звёны адной з найвялікшых пілігрымак Беларусі? Вы даведаецеся з праекта "Маладзечна-Будслаў у тварах".

Сёння свае адчуванні падчас шляху ў Будслаў расказвае Віталь Туровіч

З суполкі "Маладзечна-Будслаў у тварах".

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце