Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +10° Маладзечна
Вілейка +10° Вілейка
Смаргонь +10° Смаргонь
Ашмяны +10° Ашмяны
Валожын +10° Валожын
Мядзел +9° Мядзел
Астравец +10° Астравец
Свет
27.06.2017 09:25 ,AЎТАР(Ы): Паводле youtube.com

Вядучага прагнозу надвор'я здзьмула з кадра ў жывым эфіры (Відэа)

Фота elitefon.ru.

У эфіры ірландскага тэлеканала вядучага прагнозу надвор'я Дзерыка Хартыгана здзьмула ветрам падчас жывога ўключэння.

Калі ён расказваў гледачам пра дажджлівае і ветранае надвор'е, парыў ветру вывярнуў навыварат яго парасон, пасля чаго і сам вядучы вылецеў з кадра. Калегі, якія сядзелі ў студыі, пачалі смяяцца. Барацьба вядучага са стыхій доўжылася некалькі секунд.

Відэаролік Хартыган выклаў на сваім YouTube-канале. "Маці-прырода зноў перамагла", – гаворыцца ў яго подпісы да відэа.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце