Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -3° Маладзечна
Вілейка -3° Вілейка
Смаргонь -3° Смаргонь
Ашмяны -2° Ашмяны
Валожын -2° Валожын
Мядзел -4° Мядзел
Астравец -3° Астравец
Культура
Мядзел
2.07.2017 17:51 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Будслаў - 2017. Самыя шчырыя і прыгожыя фотаздымкі

Фота catholic.by.

Тысячамі агеньчыкаў зіхаціць сквер перад касцёлам. Сапраўдная вогненная рака! У кожнага верніка — свой зніч у руках, піша catholic.by.

Традыцыйная начная працэсія сёлета прайшла з фігурай Маці Божай Фацімскай, 100-годдзе аб’яўлення якой адзначаецца ва ўсім свеце. Святую Імшу апоўначы ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр.

Фота catholic.by.

Фота catholic.by.

Фота catholic.by.

Фота catholic.by.

Фота catholic.by.

Фота catholic.by.

Вітаючы прысутных на начной Імшы, нунцый адзначыў, што прыбыў на ўрачыстасць як прадстаўнік Святога Айца, які падчас наведвання Фацімы адзначаў:

– Я жадаю прыйсці да Божай Маці, ахвяруючы Ёй у дар самыя прыгожыя "кветкі", якія Езус даверыў маёй пастырскай апецы, гэта азначае – братоў і сясцёр ва ўсім свеце, збаўленых Яго крывёю, не выключаючы нікога.

"Гледзячы на вас, якія сабраліся вакол нашай любай Маці, магу сказаць, што жаданне папы Францішка спаўняецца і ў Беларусі", – зазначыў іерарх.

Фота catholic.by.

Фота catholic.by.

Фота catholic.by.

Фота catholic.by.

Апостальскі нунцый заклікаў вернікаў перажыць ахвяру Эўхарыстыі ў духоўнай лучнасці з Пантыфікам і ўсім Касцёлам.

"У сваю чаргу я давяраю Багародзіцы кожнага з вас, просячы Яе, каб яшчэ раз шапнула на вуха кожнаму: "Маё Беззаганнае Сэрца будзе тваім прытулкам і шляхам, які прывядзе цябе да Бога", – заключыў Пантыфік.

Фота catholic.by.

Фота catholic.by.

Сatholic.by.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце