Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец -1° Астравец
Свет
3.07.2017 11:36 ,AЎТАР(Ы): Паводле reuters.com

Археолагі знайшлі пад цэнтрам Мехіка ацтэкскую вежу з чарапоў. (Асцярожна! Жорсткія фота)

Фота reuters.com.

Падчас раскопак ацтэкскага храма Тэмпла Майар у Мехіка археолагі выявілі вежу з 650 чарапоў, а таксама тысячы іншых фрагментаў чалавечых парэшткаў.

Дыяметр вежы каля шасці метраў. Збудаванне знаходзілася ў куце аднаго з памяшканняў храма, прысвечанага Уіцілапочтлі  ацтэкскага бога сонца і вайны. Да падмурка вежы раскопкі пакуль не дабраліся.

Як распавялі спецыялісты, сведчанні аб "вялікай вежы з чарапоў, якая ўсяляла страх у іспанскіх заваёўнікаў", захаваліся з часоў Эрнана Картэса  канкістадора, які захапіў Ценачтытлан (цяпер - Мехіка) у 1521 годзе.

Фота reuters.com

Фота reuters.com

Гісторыкі меркавалі, што чарапы належалі захопленым і пакараным воінам  падобныя "курганы" сустракаюцца ў многіх культур дакалумбавай Амерыкі.

Аднак археолагі выявілі, што ў вежы чарапоў многія належалі жанчынам і дзецям.

Як мяркуецца, вежа звязаная з рытуаламі чалавечых ахвярапрынашэнняў, распаўсюджанымі ў ацтэкаў. У прыватнасці, рэгулярных ахвярапрынашэнняў патрабаваў і Уіцілапочтлі  лічылася, што такім чынам бог сонца папаўняе сілы для бітвы з цемрай.

Фота reuters.com

Фота reuters.com

Темпла Майар  найбуйнейшы храмавы комплекс Ценачтытлана. Ён быў пабудаваны каля 1325 года і амаль цалкам разбураны пасля заваёвы горада іспанцамі ў 1521 годзе.

Храм уяўляў сабой падвойную піраміду і быў прысвечаны двум багам: богу сонца Уіцілапочтлі і богу земляробства Тлалоку. У комплекс таксама ўваходзіла вежа, прысвечаная богу ветру  Эакатлю.

Рэшткі ніжняй часткі храма знайшлі падчас работ па пракладцы кабеля ў Мехіка ў 1978 годзе. Першыя раскопкі доўжыліся да 1982 года, цяпер час руіны і музей адчыненыя для наведвання. Працы, у час якіх выяўленыя чарапы, пачаліся ў 2015 годзе.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце