Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +11° Маладзечна
Вілейка +11° Вілейка
Смаргонь +11° Смаргонь
Ашмяны +11° Ашмяны
Валожын +11° Валожын
Мядзел +11° Мядзел
Астравец +11° Астравец
8.07.2017 17:16 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Па беспрацоўі ў рэгіёне зноў лідзіруе Маладзечна

Фота Belsat.eu.

Па афіцыйнай статыстыцы на канец мая, у сумных лідарах у рэгіёне па беспрацоўі – Маладзечанскі раён. Тут узровень зарэгістраванага беспрацоўя склаў 1,9% – зарэгістраваныя 1 094 беспрацоўныя.

У астатніх раёнах узровень беспрацоўя нашмат ніжэйшы. У Вілейскім раёне – 0,8%  (152 чалавекі). У Смаргонскім, Ашмянскім і Мядзельскім раёнах – па 0,7%.  

Найніжэйшы ўзровень беспрацоўя ў рэгіёне – у Астравецкім і Валожынскім раёнах: усяго 0,4%. Там адпаведна зарэгістравана беспрацоўных – 47 і 51.

За год колькасць беспрацоўных па афіцыйнай статыстыцы зменшылася амаль ва ўсіх раёнах.

Выключэнне – толькі Астравецкі раён, дзе яна склала амаль 112% да леташняга мая.

Найбольшае зніжэнне шукальнікаў працы зафіксаванае ў Вілейскім раёне – там колькасць беспрацоўных склала амаль 40 працэнтаў да ўзроўню мая 2016 года. У Маладзечанскім гэты паказчык перавышае 80%.

Паводле галоўных статыстычных ўпраўленняў Мінскай і Гродзенскай абласцей.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце