Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +15° Маладзечна
Вілейка +15° Вілейка
Смаргонь +15° Смаргонь
Ашмяны +15° Ашмяны
Валожын +15° Валожын
Мядзел +15° Мядзел
Астравец +15° Астравец
Эканоміка
Вілейка
11.07.2017 09:37 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Фотаэлектрастанцыю ў "Надзею" прывезлі на сямі грузавіках

Груз па дарозе ў Надзею. Фота забяспечанае Таццянай Майсак

Груз па дарозе ў Надзею. Фота забяспечанае Таццянай Майсак.

Сонечныя модулі, карскасы для іх устаноўкі і іншыя неабходныя для фотаэлектрычнай станцыі дэталі прывезлі ў дзіцячы Цэнтр “Надзея-21стагоддзе” з Германіі на сямі грузавіках.

– Мы сталі першай у Беларусі арганізацыяй, якая атрымала дазвол на карыстанне замежным грузам яшчэ да таго, як гэты груз прыехаў у Беларусь, – распавяла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю “Надзеі” Таццяна Майсак.

Па словах жанчыны, гэта было нялёгка. Аднак удалося выйграць час. І адразу пасля мытні груз накіраваўся на Вілейшчыну.

На полі ля Ільі ўжо падрыхтавалі пляцоўку, зрабілі дарогу да будоўлі. 8 ліпеня ўстанавілі першыя сонечныя модулі. 10 ліпеня пачалі забіваць палі.

Скончыць плануюць да канца ліпеня.

Больш падрабязна пра фотаэлектрастанцыю і каментар эколага чытайце ў наступным нумары "Рэгіянальнай газеты".

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце