Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +15° Маладзечна
Вілейка +15° Вілейка
Смаргонь +15° Смаргонь
Ашмяны +15° Ашмяны
Валожын +15° Валожын
Мядзел +15° Мядзел
Астравец +15° Астравец
Здарэнні
1
7.07.2017 11:29 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК, Галіна СУДНІКОВІЧ

Мама 13-гадовай школьніцы, што загінула на бульбе, прасіла суд не пазбаўляць настаўніц свободы і працы

Ілюстрацынае фота

Ілюстрацынае фота. Фота tut.by.

Сёння, 7 ліпеня, суд разглядае пісьмовыя матэрыялы справы наконт здарэння, якое адбылося 29 верасня, калі дзяўчынка загінула падчас уборкі бульбы пад Маладзечнам. Усяго было разгледжана сем тамоў справы.

У першым томе былі: пратаколы з месца здарэння, агляду МАЗа і агляду вопраткі дзяўчынкі. А таксама копія з пратакола следчага эксперыменту з удзелам кіроўцы МАЗа Паўла Цыбіна і копія экспертызы, у працэсе якой даследаваўся пратэктар шыны.

Паводле заключэння экспертаў, смерць Папчэні наступіла ад траўматычнага шоку, выкліканага шматлікімі траўмамі, а ў кіроўцы была тэхнічная магчымасць спыніць машыну.

Настаўнікі з загадам не былі азнаёмленыя

У другім томе:

1. пратакол, у якім паведамляецца, што з камп’ютара дырэктара забраныя два цвёрдыя дыскі для расследавання.

2. загад №200 на прызначэнне адказных за ахову працы у школе,

3. пратакол ад 1 верасня 2016, згодна з якім настаўніца фізікі Ірына Апанасевіч прайшла праверку ведаў па тэхніцы бяспекі,

4. копія акта  службовай праверкі, якую пасля здарэння праводзіла абласное ўпраўленне адукацыі,

У выніку яе высветлілі, што настаўнікі з загадам не азнаёмленыя. На полі было восем 13-гадовых дзяцей, не было абавязковага медагляду і пісьмовага дазволу бацькоў. Здарэнне было не ў рамках адукацыйнага працэсу, таму не павінна быць сацыяльнага расследавання Міністэрства адукацыі.

Аддзел адукацыі належным чынам не пракантраляваў адпраўку на бульбу, настаўнікі не ажыццявілі належны кантроль.

5. акт службовага расследавання па факту смерці дзяўчынкі. Паводле яго былы намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Дзяніс Курэц парушыў працоўныя кодэкс, накіраваўшы 13-гадовых дзяцей, не улічыў, што Папчэня мае трэцюю групу здароўя.

У трэцім томе ёсць заключэнне графалагічнай экспертызы. Згодна з ім, спіс дзяцей сапраўды рабіла педагог-арганізатар Ала Савіцкая. Подпіс настаўніцы фізікі Ірыны Апанасевіч, верагодна, зроблены былой намесніцай дырэктара па вучэбнай рабоце школы №11 Галінай Пішчык. Подпісы настаўніцы французскай мовы Вольгі Завадскай і Дзяніса Курца, верагодна, сапраўдныя. 

У чацвёртым томе копія загада аб накіраванні дзяцей 11 школы на бульбу. Паводле заключэння дэпартамента працы, няшчасны выпадак нельга разглядаць як здарэнне на вытворчасці.

Паводле плана ідэалагічна-выхаваўчай работы ў школе №11 за  запланаваную акцыю “Дапамажы сабраць ураджай”, адказны – Дзяніс Курэц.

Паводле працоўных дагавораў з настаўніцамі Ірынай Апанасевіч і Вольгай Завадскай яны павінны былі забяспечыць ахову жыцця і здароўя дзяцей падчас адукацыйнага працэсу. Настаўнікі не былі судзімыя раней, маюць станоўчую характарыстыку па месцы жыхарства і працы.

Школа, прафсаюз і бацькі 10-класнікаў хадайнічаюць за настаўніц у судзе

Да матэрыялаў справы далучанае хадайніцтва з 11 школы за змякчэнне пакарання настаўніцам, за Апанасеывіч і Завадскую  гатовыя паручыцца, просяць не пазбаўляць свабоды і не забараняць быць настаўнікамі.

Абаронцы просяць далучыць хадайніцтва ад бацькоў 10 “А” класа ў абарону Вольгі Завадскай, просяць пакінуць яе класнай. Дадзенае хадайніцтва прафсаюза за двух настаўніц. 

Пасля перапынку суддзю паступіла заява ад сям’і загінулай дзяўчынкі даразгледзець справу без іх, бо яны ад 9 па 21 ліпеня будуць за межамі краіны. Мама Вікі Юлія прасіла не пазбаўляць настаўніц свабоды і працы, муж падтрымаў яе.

Аб’явілі перапынак да панядзелка, 10 ліпеня да 10:00.

Абмеркаваць
Каментар (1) / Дадаць каментар
7.07.2017 11:49
Іосіф / Два жорсткія дыскі. Не жорсткія, а цвёрдыя...
Дадаць каментар
Новае на сайце