Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +12° Маладзечна
Вілейка +12° Вілейка
Смаргонь +12° Смаргонь
Ашмяны +12° Ашмяны
Валожын +12° Валожын
Мядзел +12° Мядзел
Астравец +12° Астравец
Спорт
8.07.2017 16:56 ,AЎТАР(Ы): НаталляТУР, by.tribuna.com.

Маладзечанскія футбалісты пра сённяшні матч: “Няхай “Крумкачы” хвалююцца”

Фота vk.com.

Сёння ў 18:15 на гарадскім стадыёне адбудзецца матч 1/16 Кубку Беларусі. Да маладзечанцаў едзе каманда вышэйшай лігі “Крумкачы”.

І каманда, і трэнеры па-рознаму ставяцца да будучага матча, але ўсе згодныя ў адным – каманду “Крумкачы” можна і трэба перамагаць.

Юры Бугай, абаронца каманды “Маладзечна-ДЮСШ-4”, расказаў:

– Кубак Беларусі – гэта шанец праявіць сябе! Усё роўна, у якім клубе і лізе ты гуляеш, тут даецца шанец перамагчы кожнаму, як той казаў – гэта самы кароткі шлях у Еўропу. Ды і ФК “Маладзечна” таксама даўно не гуляў супраць “вышкі”, думаю для горада і мяне асабіста гэта крок наперад і сапраўды знакавая па­дзея!

– Калі б перад табой стаяў выбар – прайсці ў Кубку, напрыклад, да паўфіналу або трапіць у тройку прызёраў другой лігі, што б ты выбраў?

– Калі б перада мной стаяў такі выбар, то я ўсё адно імкнуўся б дамагчыся максімальнага выніку і ў Кубку, і ў чэмпіянаце. Ну, а калі разважаць з пункту гледжання карысці для клуба – хацеў бы трапіць у двойку ў другой лізе, бо гэта павышэнне ў класе.

– Да нас едзе каманда вышэйшай лігі. Гэта выклікае нейкае хваляванне?

– Няхай “Крумкачы” хвалююцца.

– Ці ўдалы, на твой погляд, нам дастаўся сапернік?

– Я асабіста хацеў бы з БАТЭ ці “Дынама-Брэст” згуляць, ну нічога, сустрэнемся з імі ў 1/8, з’ездзім на “Барысаў-Арэну”. Ну, а калі казаць сур’ёзна – у вышэйшай лізе слабых камандаў апрыёры няма, кожны можа выйграць у кожнага, таму асаблівай розніцы няма, з кім гуляць.

– Супраць “Крумкачоў” табе даводзілася гуляць двойчы ў 2014. Што можаш ўспомніць з тых часоў?

– Гульні супраць “Крумкачоў” былі, як гаворыцца, без цэнтра поля, цікавыя для гледачоў, асабліва дамашні матч. Яшчэ тады “Крумкачы” паказалі сябе добра арганізаванай камандай, з досыць нядрэннымі выканаўцамі.

– Шлях “Крумкачоў” наверх за два гады, як ты ставішся да яго?

– Тут можна сказаць толькі адно – малайцы! Прыклад для іншых.

– Як увогуле ставішся да прыватных камандаў, у якіх, акрамя амбіцый і жадання, за спінай няма нічога?

–  Да іх стаўлюся нейтральна, але, на жаль, такія каманды звычайна доўга не існуюць. З часам зацікаўленыя людзі сыходзяць, і клуб без інфраструктуры знікае. Такіх прыкладаў у чэмпіянаце Беларусі дастаткова.

– Чаго чакаеш на гульні ад гледачоў?

– Гледачы заўсёды жадаюць атрымаць задавальненне ад гульні. А нам, у сваю чаргу, хочацца атрымаць велізарную падтрымку, каб наш заўзятар апынуўся сапраўдным дванаццатым гульцом. Але ўвогуле не сумняваюся, што будзе аншлаг – наш глядач, разам з фанацкім сектарам, – самы лепшы ў Беларусі! Дзякуй усім за падтрымку!

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце