Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +15° Маладзечна
Вілейка +15° Вілейка
Смаргонь +15° Смаргонь
Ашмяны +15° Ашмяны
Валожын +15° Валожын
Мядзел +15° Мядзел
Астравец +15° Астравец
Беларусь
11.07.2017 08:08 ,AЎТАР(Ы): Паводле Нашай Нівы

На Кастрычніцкай плошчы ў Мінску мужчына перарэзаў сабе горла

Фота verge.zp.ua.

"Нашай Ніве" стала вядома пра здарэнне, якое адбылося ў цэнтры сталіцы 7 ліпеня.

Мужчына прыйшоў на Кастрычніцкую плошчу з нажом і ўскрыў сабе горла на вачах у міліцэйскага патруля.

АМАПаўцы кінуліся да гэтага чалавека. Той пачаў уцякаць, але бегаў ад іх нядоўга.

У выніку яго затрымалі і перадалі ў хуткую. 

Факт здарэння "Нашай Ніве" пацвердзіў прэс-сакратар мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі.

Сапраўды, чалавек у неадэкватным стане пашкодзіў сабе вострым прадметам шыю. Але не крытычна, яго завезлі ў шпіталь. Што з ім цяпер, я не ведаю,  сказаў Ластоўскі.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце