Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +15° Маладзечна
Вілейка +15° Вілейка
Смаргонь +15° Смаргонь
Ашмяны +15° Ашмяны
Валожын +15° Валожын
Мядзел +15° Мядзел
Астравец +15° Астравец
Культура
17.07.2017 09:25 ,AЎТАР(Ы): радыё "Рацыя" паводле Дар'і ЛІС

Персікі, апельсіны, ананасы: стала вядома, што расло з аранжарэях Агінскага ў Залессі

Фота galen-9.com.

Гісторык і краязнаўца Таццяна Кляшчонак знайшла ў электронным архіве Міхала Клеафаса Агінскага цікавы дакумент – пералік рэдкіх раслін аранжарэй і самой княскай сядзібы ў Залессі за 1820 і 1822 гады.

Каталог утрымлівае каля 14 тысяч экзэмпляраў раслін (назвы на польскай і побач – на лацінскай мовах). Асаблівае значэнне знаходка мае цяпер, калі пачалася рэканструкцыя парка і возера ў музеі-сядзібе Агінскага на Смаргоншчыне. Гэта тое, што шукалі многія даследчыкі і рэстаўратары.

Працягвае знаўца гісторыі роду Агінскіх – спадарыня Таццяна Кляшчонак: “Пачынае гэтыя спісы вокладка дакумента, загаловак якой, па-мастацку зроблены на польскай мове гатычным шрыфтам – пералік лацінскіх назваў раслін у алфавітным парадку з паметкамі, якія ўказваюць, ці з’яўляюцца гэтыя расліны цеплалюбівымі, шматгадовымі або аднагадовымі, дрэўнымі ці не і ў якім месцы растуць.

Спіс раслін за 1821 года, відаць, з’яўляецца асноўным (утрымлівае больш за тысячу назваў), а спіс за 1822 грода афіцыйна называецца дадаткам (суплементам) да першага спісу. Ён утрымлівае толькі некалькі дзясяткаў назваў (відавочна, гэта нованабытыя расліны).

Паводле неўдакладненых звестак колькасць рэдкіх раслін у сядзібе Агінскага набліжалася да 14 тысяч назваў.

Вядомыя ж дасюль звесткі пра расліннасць сядзібы датычылі больш за ўсё аранжарэі і тых цеплалюбівых садавінных і ягадных раслін, якія там некалі даспявалі і падаваліся да стала: персікі, апельсіны, мандарыны, ананасы.

У знойдзеных жа спісах ёсць і кветкавыя, і пакаёвыя, і лекавыя, і экзатычныя расліны.

Спадзяюся, што аналіз спецыялістаў-батанікаў дасць магчымасць уявіць, як выглядаў раслінны свет сядзібы Агінскага ў найвышэйшы момант яе росквіту і дасць адказ на пытанне, што ж давала падставу Агінскаму пісаць: “Мая аранжарэя цудоўная і магла б скласці гонар імператарскай…” Электронны архіў князя Агінскага перадалі ў Беларусь з Масквы. Ён утрымлівае мноства рукапісаў і дакументаў на польскай і французскай мовах – шыкоўная магчымасць для гісторыкаў адчуць і пачуць эпоху.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце