Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +15° Маладзечна
Вілейка +15° Вілейка
Смаргонь +15° Смаргонь
Ашмяны +15° Ашмяны
Валожын +15° Валожын
Мядзел +15° Мядзел
Астравец +15° Астравец
Здарэнні
2 Вілейка
13.07.2017 11:57 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Злодзей з курыцай у зубах збег з месца здарэння: як вілейскія міліцыянеры раскрылі злачынства ў Ільі

Фота torange.biz.

Пра тое, што ў адной ільянскай гаспадыні знікла восем кур, у міліцыю паведамілі 9 ліпеня.

– Мы яшчэ ўдакладнілі, можа, гэта звер які-небудзь курэй цягае, – распавядае намеснік начальніка вілейскага РАУС  Кацярына Млечка.

Аднак міліцыянераў запэўнілі, што звер гэты на дзвюх нагах і трэба ехаць шукаць злодзея.

Група супрацоўнікаў міліцыі прыехала ў Ілью. Працавалі паўдня: аглядалі двор, апытвалі мясцовых жыхароў. Але нічога не высветлілі.

Калі перад ад'ездам у Вілейку, эксперт пайшоў фатаграфаваць месца злачынства, усё адразу і высветлілася. З хлява выбег злачынец з апошняй, дзявятай, курыцай у зубах.

А злачынцам аказалася...  ліса.

Абмеркаваць
Каментар (2) / Дадаць каментар
13.07.2017 21:07
1111 / двух НАГАХ дЗВЮХ
14.07.2017 09:36
Аксана Ярашонак / Дзякуй, дарагі чытач 1111, за ўвагу і пільнасць.
Дадаць каментар
Новае на сайце