Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +2° Маладзечна
Вілейка +2° Вілейка
Смаргонь +2° Смаргонь
Ашмяны +2° Ашмяны
Валожын +2° Валожын
Мядзел +2° Мядзел
Астравец +2° Астравец
Здарэнні
14.07.2017 13:04 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Характарызуюцца станоўча, вучацца ў ВНУ: два маладзечанцы прыйшлі на дыскатэку і зарабілі крымінальныя справы

Фота 24.kg.

Ноччу з 7 на 8 ліпеня 20- і 21-гадовы маладзечанцы адпачывалі на дыскатэцы ў адным з клубаў горада.

Выпіўшы спіртнога, 20-гадовы хлопец раптам стукнуў 27-гадовага мужчыну на танцполе. У бойку ўмяшаўся ахоўнік клуба.

21-гадовы хлопец заступіўся за сябра. Ён стукнуў ахоўніка па галаве і пачаў палохаць яго нажом. Ахоўнік выгнаў маладых людзей з клуба.

21-гадовы малады чалавек на гэтым не супакоіўся. Ён пачаў біць рукамі і нагамі па дзявярах клуба і пашкодзіў іх.

На абодвух сяброў завялі крымінальныя справы.

– Маладыя людзі раней судзімыя не былі. Абодва – студэнты ВНУ. Характарызуюцца станоўча, – расказаў "Рэгіянальнай газеце" старшы следчы маладзечанскага РАСК Юры Багушэвіч.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце