Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -9° Маладзечна
Вілейка -8° Вілейка
Смаргонь -8° Смаргонь
Ашмяны -8° Ашмяны
Валожын -8° Валожын
Мядзел -8° Мядзел
Астравец -8° Астравец
Здарэнні
14.07.2017 15:21 ,AЎТАР(Ы): Паводле УУС Мінаблвыканкама

Вясковец не падзяліўся выпіўкай: яго збілі і скралі макароны

Фота varjag.net.

52-гадовы жыхар Маладзечанскага раёна вяртаўся з крамы, калі да яго падышлі знаёмыя і папрасілі падзяліцца выпіўкай альбо пазычыць грошай на спіртное. Той адмовіў і паспяшаўся дадому.

Трое мужчын спачатку выкрыквалі пагрозы, а пасля вырашылі дзейнічаць. Праз некалькі гадзінаў яны ўламіліся ў хату "сквапнага" вяскоўца.

– Зламыснікі пашкодзілі ўваходныя дзверы, выбілі вокны, праніклі ў дом і збілі гаспадара, – распавёў начальнік крымінальнага вышуку Маладзечанскага РАУС Андрэй Мялюк.

Збіццё, у тым ліку з выкарыстаннем падручных прадметаў, скончылася шматлікімі пераломамі касцей твара, ударам грудной клеткі і спіны.

Па словах пацярпелага, няпрошаныя госці таксама забралі ў яго музычныя калонкі, гадзіннік і пачак макаронаў, прычыніўшы шкоду на 50 рублёў.

Падазраваных знайшлі па гарачых слядах і затрымалі. У дачыненні да іх распачалі крымінальную справу за асабліва злоснае хуліганства, санкцыя якой прадугледжвае пакаранне да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце