Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +15° Маладзечна
Вілейка +15° Вілейка
Смаргонь +15° Смаргонь
Ашмяны +15° Ашмяны
Валожын +15° Валожын
Мядзел +15° Мядзел
Астравец +15° Астравец
Грамадства
17.07.2017 13:21 ,AЎТАР(Ы): Паводле tut.by

Надвор'е на тыдзень: цяпло, аднак без лакальных кароткачасовых дажджоў не абыдзецца

Фота Настассі Роўды.

На гэтым тыдні будзе пераважаць умерана цёплае надвор'е, толькі ў другой палове тыдня ў паўднёвых раёнах краіны тэмпература падвысіцца. Не абыдзецца і без лакальных кароткачасовых дажджоў. Пра гэта TUT.BY распавяла намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Святлана Рыбакова.

18 ліпеня, у аўторак, пад уплывам малаактыўны франтоў, у асобных раёнах краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца слабы туман.

У сераду, 19 ліпеня, пераважна без ападкаў, толькі днём па паўночна-ўсходняй палове краіны ў асобных раёнах невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай слабы туман.

У чацвер, 20 ліпеня, ноччу пераважна без ападкаў, днём у асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай слабы туман.

21 ліпеня, у пятніцу, у асобных раёнах краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, днём навальніцы.

Дзень

Тэмпература паветра днём

Тэмпература паветра ноччу

18 ліпеня

ад +19 на поўначы да +25 на поўдні краіны

+8 да +14

19 ліпеня

ад +17 да +24

ад +7 да +12

20 ліпеня

ад +19 да +26, па паўднёвым захадзе рэспублікі да +28

ад +7 да +14

21 ліпеня

ад +20 да +27, па паўднёвым захадзе +28 да +30

ад +8 да +15, па паўднёвым захадзе ад +16 да +18

Паводле tut.by.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце