Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +16° Маладзечна
Вілейка +16° Вілейка
Смаргонь +17° Смаргонь
Ашмяны +17° Ашмяны
Валожын +17° Валожын
Мядзел +16° Мядзел
Астравец +17° Астравец
21.07.2017 11:46 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Экспрэс-апытанне: ці аддалі б вы сваё дзіця ў беларускамоўны клас?

Фота nn.by.

Вікторыя Іванец, работнік культуры, Вілейка:
– Я не бачу ніякай розніцы ў тым, беларуская мова ці руская. Якасць адукацыі залежыць зусім не ад мовы.
Дзмітры Калеснікаў, менеджар праектаў, Маладзечна:
– Я за тое, каб беларускай мовы ў школе было не менш, чым замежнай. Ну, і гісторыя Беларусі толькі па-беларуску павінна выкладацца. А вось матэматыку, фізіку, хімію лепш пакінуць на рускай мове.
Таццяна Буслаўская, настаўніца, Вілейка:
– Аддала б. Іншыя варыянты нават у галаву не прыходзяць. Таму што дзіця, якое нарадзілася ў Беларусі, павінна вучыцца па-беларуску.
Часлава Сідарэвіч, загадчыца дзіцячага садка, Астравец:
– У мяне трое дзяцей. Двое ўжо скончылі беларускамоўныя класы. А малодшы яшчэ вучыцца ў ім. Калі мой сярэдні сын збіраўся ў першы клас, большасць бацькоў былі за рускую мову навучання. Але я так катэгарычна запэўніла ўсіх, што прапанову знялі з галасавання. Трэба ведаць мову краіны, дзе ты жывеш.
Валянціна Ліштван, работнік культуры, Ашмяны:
– Аддала б. Я наогул змагаюся за тое, каб беларуская мова не была іншаземнай для нас. Калі мой старэйшы сын ішоў у школу, я аддала яго ў беларускамоўны клас. Але затым гэты клас ліквідавалі.
Алена Крэйніс, гаспадыня, Валожын:
– У нашай сям’і ёсць такі досвед. Маю пляменніцу аддалі ў беларускамоўны клас у Мінску. Але ўсё скончылася на этапе пачатковай школы. Каб вучыць дзяцей далей, не было кадраў. У беларускамоўных класах не бачу нічога дрэннага. Але пытанне: што далей? Беларуская мова павінна быць ў ліцэях, універсітэтах, гімназіях. Тады і пытанняў не будзе.
Юры Палонскі, супрацоўнік прадпрыемства "Буднавука":
– Так, безумоўна аддам, калі ў нас такія будуць. Бо я хачу, каб мой сын рос беларусам не толькі па пашпарту, але і насасрэч. Гэта старажытная і выбітная мова, пачатак утварэньня якой быў больш за паўтары тысячы год таму.
Новае на сайце