Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +15° Маладзечна
Вілейка +15° Вілейка
Смаргонь +15° Смаргонь
Ашмяны +14° Ашмяны
Валожын +15° Валожын
Мядзел +15° Мядзел
Астравец +15° Астравец
Грамадства
Вілейка
23.07.2017 16:01 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Конкурс русалак і паяданне рыбных пельменяў: стала вядомая праграма "Юшка-фэсту"

Фота YouTube.

"Юшка-фэст" пачнецца 12 жніўня ў 12:00 на гарадскім пляжы Вілейскага вадасховішча, а скончыцца бліжэй да апоўначы, – абяцаюць арганізатары.

У праграме:

– праца гандлёвых радоў

– выступленне музычных і танцавальных гуртоў

– аніматары і раставыя лялькі

– выстава вырабаў арт-лабараторыі "Добрыя рэчы" і іншых рамеснікаў Вілейшчыны

– спартыўныя гульні і конкурсы

– танцы

– дзіцячыя атрыкцыёны

– паказальныя выступленні ДАСААФ і клуба "Патрыёт"

– пагружэнне з прафесійнымі вадалазамі

– фестываль фарбаў "Холі"

– конкурс русалак

– конкурс на паяданне рыбных пельменяў і прыгатаванне юшкі

– майстар-класы па скандынаўскай хадзе, прыгатаванні юшкі і іншыя ма1стар-класы

– вогненнае шоў

– гала-канцэрт творчага конкурсу "Вілейская хваля"

І шмат яшчэ сюрпрызаў.

Нагадаем, што "Юшка-фэст" праводзяць у рамках праекта Еўрасаюза "Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь". На яго правядзенне Еўрасаюз выдзелі каля 26 тысяч долараў.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце