Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +10° Маладзечна
Вілейка +10° Вілейка
Смаргонь +10° Смаргонь
Ашмяны +10° Ашмяны
Валожын +10° Валожын
Мядзел +9° Мядзел
Астравец +10° Астравец
Свет
20.07.2017 16:31 ,AЎТАР(Ы): Паводле Бі-бі-сі

Папугай расказаў пра забойства, паўтарыўшы апошнія словы ахвяры

Фота ZooPicture.ru.

Жыхарка штата Мічыган амерыканка Глена Дарэм прызнана вінаватай у забойстве свайго мужа Марціна. Сваякі нябожчыка ўпэўненыя, што папугай жако, які жыў у гэтай сямейнай пары, запомніў і паўтараў апошнія словы ахвяры.

Як паведаміла следства, у маі 2015 года 47-гадовая Глена выпусціла ў мужа пяць куль, пасля чаго паспрабавала застрэліцца. Журы прысяжных прызнала Глену вінаватай у наўмысным забойстве. У жніўні ўдаву чакае прысуд.

Папугай жако па мянушцы Бад, які дастаўся ў выніку папярэдняй жонцы нябожчыка Крысціне Келер, па яе аповедах, не раз паўтараў голасам свайго былога гаспадара фразу "Не страляй!", якая суправаджалася нецэнзурнай лаянкай.

На судзе птушка не прысутнічала.

Абвінавачванне спачатку разглядала магчымасць выкарыстання гукаў, які выдаваў папугай, у якасці аргументу абвінавачвання.

Аднак у выніку гэтая ідэя была адхіленая, і прадстаўнік абвінавачвання заявіў, што птушку наўрад ці запросяць у суд для дачы паказанняў.

Раненне ў галаву, нанесенае жыхаркай мічыганскай вёскі Сэнд-Лэйк самой сабе ў фатальны майскі дзень два гады таму, аказалася бяспечным для жыцця.

Ранейшая жонка нябожчыка Крысціна Келер заўважае, што птушка шмат разоў паўтарала апошнія словы Марціна.

Бацькі Марціна пацвердзілі, што жако не прапускае выпадку паўтарыць чалавечую гаворку, не саромеючыся пры гэтым і моцных выразаў.

Жако або шэры папугай (лац. Psittacus erithacus) жыве ў Заходняй Афрыцы і вельмі папулярны сярод аматараў папугаяў, паколькі адрозніваецца выдатнай здольнасцю да гукападражання. Ён можа запомніць больш за паўтары тысячы слоў.

Бі-бі-сі.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце